Сяргей Фёдаравіч Паўлаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяргей Фёдаравіч Паўлаў
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1931(1931-06-17) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Сяргей Фёдаравіч Паўлаў (17 чэрвеня 1931, г. Пскент, Ташкенцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1955 годзе. Працаваў у Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, НДІ будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, галоўным архітэктарам Гомеля, з 1975 года — начальнікам упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Гродзенскага аблвыканкама, з 1982 года — галоўны архітэктар майстэрні ў Гроднаграмадзянпраекце. З 1957 па 1960-ы, 1966—1969 гг. выкладаў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Гродне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы на Прывакзальнай плошчы (1959), па вул. Кожара (1974), Палац спорту (1960), генплан горада і прыгараднай зоны (19701972) у Гомелі, мікрараён Румлёва ў Гродне (19781982), добраўпарадкаванне плошчы Леніна ў Мастах (1978).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1960).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]