Сяргей Філімонаў (тэлевядучы)
Сяргей Філімонаў | |
---|---|
Род дзейнасці | тэлевядучы |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1959 |
Дата смерці | 16 лістапада 2021 (62 гады) |
Грамадзянства |
Сяргей Філімонаў (5 кастрычніка 1959 — 16 лістапада 2021[1]) — беларускі тэлевядучы, знакаміты па тэлеперадачы Відзьмо-невідзьмо.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З дзяцінства збіраў кружэлкі. Нейкі час жыў у Маскве. У пачатку 1990-х вярнуўся ў Мінск, трымаў свой пункт пракату відэакасет і друкаваўся у мясцовых газетах. Яго запрасілі на БТ весці праграму пра фільмы і музыку. Назву перадачы ён прыдумаў у пераходзе падчас музычнай тусоўкі, што збіралася тады ў пераходзе на станцыі метро Акадэмія навук[2].
Беларускамоўная праграма «Відзьмо-невідзьмо» з 1992 года выходзіла на БТ, затым з 2011 года — на СТВ. За гэты час перадача стала культавай для пакалення беларусаў. У праграме абмяркоўваліся навіны і з’явы кіно, музыкі, поп-культуры і сучаснага мастацтва. З 2015 года праграма адрадзілася на «Белсаце».
Зноскі
- ↑ Памёр знаны тэлевядоўца Сяргей Філімонаў, Радыё Свабода, 17-11-2021
- ↑ «Відзьмо-невідзьмо» и человек-бренд Сергей Филимонов. Вспоминаем передачу, на которой выросли тысячи белорусов, Onliner.by, 1.07.2020