Сярэдні дзяцел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэдні дзяцел
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dendrocopos medius Linnaeus, 1758

Сінонімы
Picoides medius
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554046
NCBI  367942
EOL  1177522

Дзяцел сярэдні (Dendrocopos medius) — птушка сямейства дзятлавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 19-22 см, размах крылаў 34-42 см. Стракаты, у абодвух полаў чырвоная «шапачка» без чорнай абводкі (у самкі крыху меншая і больш светлая). Чорныя «вусы» вельмі вузкія і не даходзяць да асновы дзюбы, галава з бакоў белая. Спод цела белы з цёмнымі рыскамі на баках, паступова пераходзіць у пастэльна-чырванаватае падбрушша, на спіне дзве белыя плямы. Маладыя падобныя да самкі, але менш кантрастныя. Стукае даволі рэдка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Еўропа (акрамя Ірландыі, Брытанскіх а-воў, Пiрэнейскага п-ва; сустракаецца толькі ў Галісiі), Каўказ, паўночная Турцыя, Іран. На Беларусі нешматлікі, распаўсюджаны на гнездаванні ў паўднёвай частцы краіны аселы і качуючы від.

Насяляе старыя лісцевыя або змяшаныя дрэвастоі з мноствам прасек і палян (часта паблізу лугоў і на ўскрайках лясоў), прырэчныя лясы, паркі, старыя лясы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ў дупле засыхаючага дрэва, радзей здаровага (часам займае дуплы пасля іншых дзятлаў). Подсціл з трэсак. Дыяметр адтуліны каля 5 см, глыбіня дупла — да 15-35 см.

Яйкі 5-6 (часам 4-8) авальныя, амаль з аднолькавымі тупымі канцамі, белыя і бліскучыя. Памеры: 23х18 мм.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • D. m. medius — Заходняя, Цэнтральная Еўропа і паўднёвы-ўсход Еўропы;
  • D. m. caucasicus — ад поўначы Турцыі праз Каўказ да закаспійскіх раёнаў;
  • D. m. anatoliae — Заходняя і Паўднёвая Азія, Малая Азія;
  • D. m. sanctijohannis — паўднёвы захад Ірана, верагодна, Ірак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.