Сібель Сібер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сібель Сібер
Prime Minister of Northern Cyprus[d]
13 чэрвеня 2013 — 2 верасня 2013
Папярэднік İrsen Küçük[d]
Пераемнік Özkan Yorgancıoğlu[d]

Нараджэнне 13 снежня 1960(1960-12-13) (63 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сібель Сібер (прозвішча пры нараджэнні Ададземір; нар. 13 снежня 1960, Нікасія) — палітык прызнанай толькі Турцыяй Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра. Займала пасаду прэм’ер-міністра ТРСК з чэрвеня па верасень 2013 года, яна стала першай жанчынай, якая займала гэтую пасаду. Таксама ў 2013—2018 гадах з’яўлялася старшынёй асамблеі ТРПК. Сібер стала другой пасля Фацьмы Экенаглу жанчынай, якая займала гэтую пасаду.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 13 снежня 1960 года ў Нікасіі. Яе бацька, Алтай Ададземір, быў настаўнікам пачатковых класаў з паселішча Мелусея, маці Айсель — хатняй гаспадыняй з Клаўдзіі. Паколькі бацьку перыядычна прызначалі ў розныя школы, сям’я ўвесь час пераязджала.

Ва ўзросце 16 гадоў Сібель паступіла на медыцынскі факультэт Стамбульскага ўніверсітэта, на гэты перыяд прыпаў пік палітычных інцыдэнтаў з удзелам студэнтаў[4]. У 1983 годзе яна скончыла ўніверсітэт, атрымаўшы кваліфікацыю лекара. У 1987 годзе яна завяршыла спецыялізацыю на лекара, які спецыялізуецца на ўнутраных хваробах, практыку праходзіла ў шпіталі Шышлі Этфаль. Пасля заканчэння навучання вярнулася на Кіпр і працавала ў прыватнай клініцы. У 1989 годзе вывучала дыябет і эндакрыналогію ў Віргінскім універсітэце.

У 1983 годзе апублікавала ў газеце з самым высокім на той момант тыражом артыкул, у якім крытыкавала сістэму аховы здароўя ТРСК.

У 2015 годзе балатавалася ў прэзідэнты ТРСК, але прайграла, заняўшы па колькасці набраных галасоў 3-е месца пасля Дэрвіша Эраглу і Мустафы Акынджы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]