Сігітас Альбяркіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сігітас Альбяркіс
Нарадзіўся 19 красавіка 1997(1997-04-19)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Літва
Рост 192 см[2]
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Літва Шаўляй
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2015 Літва Круоя (Пакруойіс) 7 (0)
2015   Літва Круоя-2 (Пакруойіс) 21 (3)
2015 Літва Шаўляй 3 (0)
2016 Літва Панявежыс 28 (3)
2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 8 (0)
2018 Латвія Елгава 22 (0)
2019 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 8 (0)
2019—2020 Мальта Сенглея Атлетык 18 (0)
2020 Ірландыя Слайга Роверс 3 (0)
2021 Эстонія Легіён (Талін) 29 (3)
2022 Швецыя Далькурд (Упсала) 9 (0)
2023— Літва Шаўляй
Нацыянальная зборная[* 2]
2017—2018 Літва Літва (да 21) 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 кастрычніка 2021

Сігітас Альбяркіс (літ.: Sigitas Olberkis; нар. 19 красавіка 1997) — літоўскі футбаліст, абаронца клуба «Шаўляй».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Круоя», выступаў за другую каманду, а ў 2015 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе. Восенню 2015 года перайшоў у «Шаўляй», аднак гэты клуб па выніках сезона 2015 страціў месца ў A Лізе. Сезон 2016 правёў у клубе другога літоўскага дывізіёна «Панявежыс».

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў сакавіку падпісаў кантракт[3]. Пачынаў сезон у стартавым складзе магіляўчан, але пазней стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2018 года стала вядома, што абаронца пакідае беларускі клуб[4].

У сакавіку 2018 года далучыўся да латвійскай «Елгавы». У студзені 2019 года перайшоў у вільнюскі «Жальгірыс», які пакінуў у чэрвені таго ж года. У жніўні 2019 года стаў іграком мальтыйскага клуба «Сенглея Атлетык», дзе гуляў да канца сезона 2019/20. Пазней выступаў за ірландскі «Слайга Роверс», аднак не здолеў замацавацца ў складзе каманды.

У лютым 2021 года перайшоў у талінскі «Легіён», а ў сакавіку 2022 года стаў іграком шведскага клуба «Далькурд». Пакінуў каманду ў жніўні 2022 года.

У студзені 2023 года вярнуўся ў Літву, далучыўшыся да «Шаўляя».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Літвы, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Беларусі (1:2).

Зноскі