Сільвестр Ваявудзкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сільвестр Ваявудзкі
Дата нараджэння 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1938(1938-04-25)
Месца смерці
Партыя
Род дзейнасці палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сільвестр Ваявудзкі (польск.: Sylwester Wojewódzki, 1892, г. Пскоў — 25 красавіка 1938, Расстрэльны палігон «Камунарка») — польскі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Меў маёнтак на Лідчыне. У Першую сусветную вайну ўдзельнічаў у польскіх легіёнах, сябра Польскай вайсковай арганізацыі. У 1918—1922 гадах штатны афіцэр ІІ аддзелу Польскага генштабу. У 1922—1927 гадах пасол сейму Польшчы, выбраны са спісу Польскай народнай партыі «Вызваленне». Адзін са стваральнікаў і лідараў Незалежнай сялянскай партыі. З 1928 года жыў у Гданьску. Удзельнік Еўрапейскага сялянскага кангрэсу 1930 года ў Берліне. З 1930 года ў Менску. У 1931 годзе арыштаваны, у 1933 года асуджаны на 10 гадоў лагераў. У 1936 годзе праведзена дадатковае раследаванне. 25 красавіка 1938 года асуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]