Сімеон Мітыленскі
Сімеон Мітыленскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 760-я |
Дата смерці | 844 |
У ліку | стоўпнік[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сімеон Мітыленскі, або Сімеон Лесбійскі (грэч. Συμεών ο Λέσβιος; каля 760 — 844 гг.) — праваслаўны вялебны падзвіжнік. Дзень шанавання — 14 лютага .
Нарадзіўся ў Мітылене на востраве Лесбас у сям'і Адрыяна і Канстанты. У іх было 7 дзяцей. 5 з іх сталі манахамі. Сімеон вывучаў у манастыры пісьмо. У 28 гадоў быў пасвечаны іерэям. З 30 гадоў вёў жыццё стоўпніка на поўдні горада Мітылена. Да Сімеона далучыўся яго брат Георгій, таксама іерэй. Разам з ім і сястрой манахіняй Іларыяй пабудавалі манастыр, куды прыходзіла мноства вернікаў.
Пасля выгнання іконаборцамі мітыленскага епіскапа Георгія ў Херсанес новы епіскап Леў звярнуўся супраць Сімеона і яго манастыра. Ён загадаў спаліць Сімеона, але той цудам застаўся жывы. Леў дамогся выгнання вялебнага і яго паплечнікаў. Сімеон разам з 10 вучнямі перасяліўся на невялікі востраў у Траадзе, дзе вёў жыццё слупніка.
Праз некаторы час ён перабраўся ў Канстанцінопаль, працаваў рыбаком і падтрымліваў прыхільнікаў ікон. Пасля 832 г. іконаборства ўзнавілася. Сімеон быў асуджаны на вечнае зняволенне, але па патрабаванню імператрыцы Феадоры гэтае пакаранне замянілі на 150 удараў кіям і высылку на адзін з Прынцавых астравоў. Сімеон пабудаваў там храм Багародзіцы і манастыр, дзе знахлдзілі прытулак праследуемыя.
У 842 г., калі пераслед прыхільнікаў ікон скончыўся, вярнуўся ў Канстанцінопаль, стаў дарадцам імператрыцы. Памёр у 844 г. і быў пахаваны ў манастыры Багародзіцы.