Херсанес Таўрычаскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Херсанес Таўрычаскі
Chersonesos ruins.jpg
44°36′46,37″ пн. ш. 33°29′37,94″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне

Херсане́с Таўры́часкі (у сярэднія вякі Xерсон, Корсунь) — старажытны горад у Крыме (цяпер у межах г. Севастопаль).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 422—421 да н.э. грэкамі-перасяленцамі з Гераклеі Пантыйскай. У V—I ст. да н.э. поліс, у I—IV ст. н.э. — арыстакратычная рэспубліка. Насельніцгва горада займалася рыбалоўствам, вінаградарствам, рамяством і гандлем (пераважна хлебам). У IV—III ст. да н.э. пад яго кантролем знаходзіліся гарады Керкінітыда, Калос-Лімен і шэраг умацаванняў. У гэты час горад займаў плошчу каля 27 га, меў акропаль, агору, каля 20 тыс. жыхароў. У канцы II ст. да н.э., каб адбіцца ад скіфаў, горад прызнаў панаванне Пантыйскага царства, 3 63 да н.э. залежаў ад Рыма, з канца IV ст. н.э. — ад Візантыі. Найбольшага росквіту дасягнуў у V — пач. VII ст., калі адноўлены ўмацаванні, пабудаваны буйныя базілікі. У V—XI ст. Херсанес Таўрычаскі — самы вялікі горад Паўночнага Прычарнамор’я, цэнтр распаўсюджвання хрысціянства. У пач. VIII ст. падпарадкаваны хазарамі. У 989 быў захоплены войскамі кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча[1][2]. Апошні перыяд росквіту — 2-я пал. IX—XII ст.: пашыраны порт, будаваліся новыя храмы, выпускаліся ўласныя грошы. У сярэдзіне XII ст. трапіў пад уладу полаўцаў, з пач. XIII ст. — Трапезундскай імперыі. У 1299 разбураны ханам Нагаем, у канцы XIV ст. — Едыгеем.

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічнымі раскопкамі (пачаты ў 1827, сістэматычныя з 1876) выяўлены муры, вежы, кварталы з дамамі і майстэрнямі, антычны тэатр, больш за 50 хрысціянскіх храмаў (IV—XV ст.), некропаль і інш.; эпіграфічныя помнікі — прысяга херсанесцаў (пач. III ст. да н.э.), дэкрэты ў гонар Дыяфанта (канец II ст. да н.э.), фрагменты жывапісу, мазаікі і інш.

Херсанеская галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Херсанес Таўрычаскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  • Якобсон А. Л. Раннесредневековый Херсонес. М.; Л., 1959;
  • Белов Г. Д. Херсонес-Корсунь. Л., 1969;
  • Кадеев В. И. Херсонес Таврический: Быт и культура (I—III вв. н.э.). Харьков, 1996;
  • Соломоник Э. И. Латинские надписи Херсонеса Таврического. М., 1983;
  • Сапрыкин С. Ю. Гераклея Понтийская и Херсонес Таврический М., 1986;
  • Зубарь В. М., Павленко Ю. В. Херсонес Таврический и распространение христианства на Руси. Киев, 1988;
  • Пальцева Л. А. Херсонес Таврический в V—I вв. до н.э. Л., 1988;
  • Византийская Таврика. Киев, 1991;
  • Соколов Г. И. Ольвия и Херсонес. М., 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]