Сімодскі трактат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трактат паміж Расіяй і Японіяй, падпісаны ў 1855 годзе
Сімодскі трактат

Сімодскі дагавор паміж Расіяй і Японіяй ці Сімодскі трактат (яп.: 日露和親条約, «Японска-расійскі дагавор аб дружбе») — першае дыпламатычнае пагадненне паміж Расіяй і Японіяй. Было падпісана віцэ-адміралам Я. В. Пуцяціным і Тасіякірай Кавадзі 26 студзеня 1855 года.

Складалася з 9-ці артыкулаў. Галоўнай ідэяй дагавора было ўсталяванне «пастаяннага міру і шчырай дружбы паміж Расіяй і Японіяй». Для рускіх у Японіі ўводзілася, па сутнасці, консульская юрысдыкцыя. Курыльскія астравы на поўнач ад вострава Ітуруп аб’яўляліся ўладаннямі Расіі, а Сахалін працягваў заставацца сумесным, непадзельным уладанне дзвюх краін.

Для рускіх караблёў былі адкрыты таксама порты Сімода, Хакадатэ, Нагасакі. Расія атрымлівала рэжым найбольшай спрыяльнасці ў гандлі і права адкрыць консульствы ва ўказаных портах.

Палажэнне пра сумеснае ўладанне Сахалінам было больш выгаднае для Расіі, якая працягвала актыўную каланізацыю Сахаліна (Японія ў той час не мела такой магчымасці з-за адсутнасці флоту). Пазней Японія пачала ўзмоцнена засяляць тэрыторыю вострава і пытанне аб ім пачало набываць усё больш востры і спрэчны характар. Супярэчнасці бакоў былі вырашаны ў 1875 годзе з падпісаннем Санкт-Пецярбургскага дагавора, паводле якога Расія саступала Японіі ўсе Курыльскія астравы ў абмен на паўнапраўнае ўладанне Сахалінам.

Дата падпісання Сімодскага трактата з 1981 года адзначаецца ў Японіі як «Дзень паўночных тэрыторый».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ключников Ю. В., Сабанин А. Международная политика новейшего времени в договорах, нотах и декларациях. Ч. 1. С. 168—169.