Сімона Хаўсвальд
Сімона Хаўсвальд | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | біятланіст |
Дата нараджэння | 3 мая 1979[1][2] (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
![]() |
Сімона Хаўсвальд (дзявочае прозвішча — Хэ-Саон Дэнкінгер; ням.: Simone Hauswald (He-Soon Denkinger); нар. 3 мая 1979, Ротвайль, Бадэн-Вюртэмберг) — нямецкая біятланістка, чэмпіёнка свету па біятлонку . Уладальніца Малога кубка свету ў заліку спрынтарскіх гонак у сезоне 2009/2010.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Яе бацька — немец, маці — карэянка. Сымона — ваеннаслужачая бундэсвера, неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў свету па лыжных відах спорту сярод ваенных у біятлоне і лыжных гонках.
Сымона Хаўсвальд пачала займацца біятлонам у 12 гадоў. У 1998 годзе яна выйграла індывідуальную гонку на 12,5 км, а ў 1999 годзе — эстафетную гонку 3x7,5 км і срэбра ў індывуальнай гонцы чэмпіянату свету сярод юніёраў. У 2002 годзе Дэнкінгер атрымала сур’ёзную траўму, але ўжо праз год зноў вярнулася ў склад асноўнай зборнай каманды Германіі. На чэмпіянатах свету 2003 і 2004 гадоў Сымона заваявала дзве бронзавыя ўзнагароды ў складзе эстафетнай каманды сваёй краіны. На чэмпіянаце свету па біятлоне 2004 года ў Аберхофе Сімона была за крок ад асабістага медаля чэмпіянату свету, заняўшы чацвёртае месца ў мас-старце. Пачынаючы з 2004 года яна трывала ўваходзіць у трыццатку наймацнейшых біятланістак свету. Найлепшы поспех у агульным заліку Кубка свету — 2 месца ў сезоне 2009/2010.
Пачынаючы з сезона 2008/2009 Сымона выступае пад прозвішчам свайго мужа — Штэфена Хаўсвальда.
У канцы сезона 2009—2010 аб’явіла аб завяршэнні спартыўнай кар’еры.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1012807363 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Simone Denkinger // filmportal.de — 2005.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1012807363 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.