Сіндром Крыглера — Наяра
Выгляд
| Сіндром Крыглера — Наяра | |
|---|---|
| | |
| МКХ-11 | 5C58.00 |
| МКХ-10 | E80.5 |
| МКХ-10-КМ | E80.5 |
| МКХ-9 | 277.4 |
| OMIM | 218800 |
| DiseasesDB | 3176 |
| MedlinePlus | 001127 |
| eMedicine | med/476 |
| MeSH | D003414 |
Сіндром Крыглера — Наяра — прыроджаная спадчынная злаякасная некан'югіраваная гіпербілірубінемія, якая характарызуецца жаўтухай і цяжкім паражэннем нервовай сістэмы. Тып атрымання ў спадчыну аўтасомна-рэцэсіўны. З роўнай частатой сустракаецца ў хлопчыкаў і дзяўчынак.
Гіпербілірубінемія з'яўляецца следствам парушэння кан'югацыі ў печані білірубіну з глюкуронавай кіслатой, абумоўленага адсутнасцю ці значнай недастатковасцю фермента глюкуранілтрансферазы.