Даўжыня цела 11 см, размах крылаў 17-21 см. Чорныя горла i галава (з белымi шчокамi), белая пляма на патылiцы, нiз цела белаваты. Маладыя з жоўтымi шчокамi, нiзам цела i плямкай на патылiцы. Песня даволi гучная i рытмiчная.
Арэал: Палеарктыка (акрамя поўначы i поўдня), на поўдні арэал разарваны. Насяляе хваёвыя альбо мяшаныя лясы з вялікай колькасцю елак i лiстоўнiц; пазбягае лісцевых лясоў. У некаторых частках арэала (Каўказ, Паўднёвая Еўропа, Паўночная Афрыка) засяляе букавыя цi дубовыя лясы. У Татрах даходзiць да 1580 м. На Беларусі звычайны аселы і качуючы від.
У паўночна-ўсходняй частцы арэала пералётная, у iншых — аселая. Часам шматлікія залёты (інвазіі) ізаляваных папуляцый ці на большай частцы арэала. У Еўропе адзначаюцца ў канцы жніўня ці на пачатку верасня.
Гняздо ў дупле (як у натуральным, так і ў штучным) з вузкай адтулінай на вышынi 1,6-2 м, часта на зямлi паміж каранёў, пад каменнем, у норах, часам у спарахнелых стволіках, шчылiнах скал i муроў. Знешняя частка з зялёнага моху, унутраная — з воўны, валосся і шэрсці, рэдка з прымессю пёраў.
Яйкі (звычайна 6-11) з вострым вузейшым канцом. Белыя, матавыя, з дробнымі і рэдкімі чырвонымі або чырвона-карычневымi плямкамі, часам згушчанымi на шырэйшым канцы.