Сірэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сірэт[1] — левы прыток Дуная. Пачатак бярэ ў Букавінскіх Карпатах, далей цячэ па Малдаўскім ўзвышшы. Даўжыня — 740 км. Водазаборны басейн ракі — 43 960 км². У горнай частцы цячэ па тэрыторыі Украіны (115 км), далей — Румыніі. Прытокі: Сучава, Малы Сірэт — галоўны прыток на тэрыторыі Украіны, Путна. Жыўленне — снегавое і дажджавое. Ледастаў — са снежня па сакавік. Увесну выходзіць з берагоў, летам — дажджавыя паводкі. Ёсць суднаходны ўчастак.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8. — карта Румыніі