Сірэт (рака)
Выгляд
| Сірэт | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 43 960 км² |
| Расход вады | 230 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Карпаты |
| • Каардынаты | 48°00′22″ пн. ш. 25°17′10″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Дунай |
| • Каардынаты | 45°24′09″ пн. ш. 28°01′26″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дунай → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Сірэ́т[1], Серэт[1] (укр.: Серет, рум.: Siret) — рака на ўсходзе Румыніі, левы прыток Дуная.
Пачатак бярэ ў Букавінскіх Карпатах, далей цячэ па Малдаўскім ўзвышшы. Даўжыня — 740 км. Вадазборны басейн ракі — 43 960 км². У горнай частцы цячэ па тэрыторыі Украіны[1] (115 км), далей — Румыніі. Сярэдні расход вады 185 м³/с[1].
Прытокі: Сучава, Малы Сірэт — галоўны прыток на тэрыторыі Украіны, Путна. Жыўленне — снегавое і дажджавое. Ледастаў — са снежня па сакавік. Увесну выходзіць з берагоў, летам — дажджавыя паводкі. Ёсць суднаходны ўчастак. У даліне ракі горад Бакэў.
Зноскі
- 1 2 3 4 БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сірэт, Серэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 418. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).