Сістэма кіравання агнём

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сістэма кіравання агнём (СКА) — аўтаматызаваная сістэма, якая аб'ядноўвае комплекс датчыкаў і тэхнічных сродкаў. Забяспечвае пошук, выяўленне і апазнаванне цэляў; падрыхтоўку ўзбраення да стральбы, іх навядзенне і вырашэнне задачы паражэння цэлі.

Сістэмы кіравання агнём выкарыстоўваюцца на ваенных караблях, падводных лодках, самалётах, танках, самаходных артылерыйскіх устаноўках, комплексах CПА. У якасці датчыкаў часта выкарыстоўваюцца санары, радары, інфрачырвоныя выяўляльнікі, лазерныя далямеры, анэмометры, флюгеры, тэрмометры. У склад СКА таксама ўключаюцца прыцэлы.

Сярод выканаўчых прылад можна назваць стабілізатар узбраення, сістэмы праграмавання і навядзення кіраванага ўзбраення.


Шаблон:Баявыя ўласцівасці танка