Самаходная артылерыйская ўстаноўка


Самаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) — баявая машына з гарматай, усталяванай на самаходным колавым або гусенічным шасі, якое адначасова служыць для яе лафетам. Прызначана для агнявой падтрымкі танкаў і пяхоты.
САУ падзяляюцца па масе на лёгкія (да 20 т), сярэднія (да 40 т) і цяжкія (звыш 40 т); паводле тыпу гармат — на пушкі, гаўбіцы, гаўбіцы-пушкі; па бранявой ахове — на закрытыя, паўзакрытыя і адкрытыя.
САУ з’явіліся ў Першую сусветную вайну, шырока выкарыстоўваліся ў Другой сусветнай. Выконвалі задачы артылерыйскай падтрымкі рухомых злучэнняў у барацьбе з танкамі, бронемашынамі, агнявымі сродкамі і інш.
У Беларусі на ўзбраенні знаходзяцца самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С1 «Гваздзіка», 2С3М «Акацыя», 2С5 «Гіяцынт», 2С19 «Мста».
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]Задача САУ — забяспечваць падтрымку агнём з далёкай дыстанцыі. Пры гэтым САУ больш мабільная, чым гарматы, якія трэба буксіраваць. Яе мабільнасць дазваляе не адставаць ад перадавых сіл.
Звычайна не прадугледжваецца, што САУ будуць уваходзіць у беспасрэдны стык і наўпрост змагацца супраць іншых браніраваных баявых машын (калі толькі САУ не грае супрацьтанкавую ролю), што з’яўляецца ключавым адрозненнем ад танка. З гэтай ролі ўскоснай падтрымкі вынікае, што САУ звычайна мае гармату большага калібра, чым танк, але браня лягчэйшая, абараняе ад стралковай зброі і аскепкаў снарадаў.
Знішчальнікі танкаў гістарычна найбольш паспяхова выкарыстоўваліся ў абарончых баях і баях з засад.
Колькасць самаходнай артылерыі паводле краін
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Self-Propelled Artillery Strength by Country (2021) (англ.). www.globalfirepower.com. Праверана 23 ліпеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самаходная артылерыйская ўстаноўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 137. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Шванебах, Б. Э. Механізацыя і матарызацыя сучасных армій: Памятка для бяседчыкаў. — Пер. з 2-га рус. выпр. выд.. — Мн.: Выд-ва Бел. ваен. акругі, 1934. — С. 16.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Know Your Armoured Vehicles - Self-Propelled Artillery Versus Tanks (англ.). forces.net (9 ліпеня 2021). Праверана 23 ліпеня 2021.