Сістэма футбольных ліг Азербайджана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сістэма футбольных ліг Азербайджана з'яўляецца адной з самых кампактных сістэм футбольных чэмпіянатаў краін-членаў УЕФА. Яна складаецца ўсяго з двух частак: Прэм'ер-лігі і Першага дывізіёна, у кожнай з ліг гуляюць па 12 каманд.

Раней у чэмпіянаце Азербайджана быў Другі дывізіён, які не функцыянуе на дадзены момант. Дэ-факта пасля Першага дывізіёна ніжэй ідуць дзевяць рэгіянальных ліг, каманды з якіх носяць прафесійны статус, але не маюць права гуляць у Кубку Азербайджана. Першынство па футболе сярод аматарскіх каманд складаецца з чатырох рэгіянальных ліг.

У жаночым футболе Азербайджана ёсць толькі чэмпіянаты для дзяўчат не старэйшыя за 17 і 15 гадоў: жаночае першынство не праводзіцца з 2011 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]