УЕФА

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
УЕФА

UEFA.svg

Карта УЕФА

Членства:

53 нацыянальных асацыяцый

Штаб-кватэра:

Сцяг Швейцарыі Ньён

Тып арганізацыі:

Спартыўная федэрацыя

Афіцыйныя мовы:

англійская
нямецкая
французская

Кіраўнікі
Прэзідэнт

Мішэль Плаціні

Генеральны сакратар

Джані Інфанціна

Заснаванне
Заснавана

15 чэрвеня 1954 года

www.uefa.com

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (англ.: Union of European Football Associations, скар. UEFA, у беларускай транслітарацыі УЕФА) — арганізацыя, кіруючая футболам у Еўропе і некаторых заходніх рэгіёнах Азіі. Яна аб'ядноўвае нацыянальныя футбольныя асацыяцыі еўрапейскіх краін. УЕФА займаецца арганізацыяй усіх еўрапейскіх спаборніцтваў клубаў і зборных, размяркоўвае прыбыткі ад рэкламы і трансляцый паміж клубамі і нацыянальнымі асацыяцыямі, якія ўваходзяць у яе склад.

УЕФА з'яўляецца адной з шасці кантынентальных канфедэрацый, якія ўваходзяць у ФІФА, прычым УЕФА з іх найбольш уплывовая і багатая. Амаль усе наймацнейшыя футбалісты свету гуляюць у Еўропе з-за таго, што менавіта ў ёй самыя вялікія зарплаты, асабліва ў Англіі, Італіі, Іспаніі і Германіі. Таксама УЕФА прадстаўляюць многія моцныя зборныя свету, што прадвызначае вялікае прадстаўніцтва краін гэтай канфедэрацыі на сусветных першынствах: так, з 32 каманд на чэмпіянаце свету 2006 года УЕФА прадстаўлялі 14.

УЕФА быў заснаваны 15 чэрвеня 1954 года ў Базелі (Швейцарыя) пасля кансультацый, пачатых федэрацыямі футбола Францыі, Італіі і Бельгіі. Першапачаткова ва УЕФА ўваходзілі 25 краін, цяпер гэта лічба дасягнула 53-х. Штаб-кватэра УЕФА размяшчалася ў Парыжы да 1959 года, калі яна пераехала ў Берн. З 1995 года яна грунтуецца ў швейцарскім Ньёне. Першым генеральным сакратаром УЕФА быў Анры Дэланэ, а прэзідэнтам — Эбэ Шварц.

УЕФА часта меў канфлікты з Еўракамісіяй, прадстаўляючы інтарэсы нацыянальных асацыяцый. У 1990-х гадах рознагалоссі тычыліся правоў на тэлетрансляцыі і асабліва міжнародных трансфераў (Правіла Босмана).

Прэзідэнты УЕФА[правіць | правіць зыходнік]

Імя Краіна Тэрмін
1. Эбэ Шварц Flag of Denmark.svg Данія 1954—1962
2. Густаў Відэркер Flag of Switzerland.svg Швейцарыя 1962—1972
3. Артэміа Франкі Flag of Italy.svg Італія 1972—1983
4. Жак Жорж Flag of France.svg Францыя 1983—1990
5. Ленарт Юхансан Flag of Sweden.svg Швецыя 1990—2007
6. Мішэль Плаціні Flag of France.svg Францыя з 2007


Спіс членаў[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кіраўнікі УЕФА

Шаблон:Нацыянальныя футбольныя асацыяцыі, УЕФА

Шаблон:Міжнародны жаночы футбол, ФІФА Шаблон:Жаночыя еўрапейскія футбольныя зборныя Шаблон:Міжнародны клубны футбол Шаблон:Лігі УЕФА Шаблон:Лігі УЕФА сярод жанчын Шаблон:Міні-футбол Шаблон:Еўрапейскія зборныя па міні-футболу Шаблон:Міжнародная клубная футзала, ФІФА Шаблон:Вышэйшыя футзальныя лігі Еўропы, УЕФА Шаблон:Пляжны футбол