С-75

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
С-75
Выява
Маса 2 300 кг
Бітва
Названа ад Заходняя Дзвіна
NATO reporting name Guideline
Краіна паходжання
Аператар Afghan Air Force[d][1], Albanian Air Force[d] і Войскі СПА СССР[d]
Далёкасць палёту 45 км
Усяго выраблена 4 600
Распрацоўшчык Aleksandr Raspletin[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 1957
Даўжыня
  • 10,6 м
Дыяметр 700 міліметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

С-75 — сямейства савецкіх зенітных ракетных сістэм.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

С-75 распрацоўваўся канструктарскімі бюро «Алмаз» і «Факел». Галоўнымі распрацоўшчыкамі праекта выступілі Аляксандр Расплецін і Пётр Грушын. Асновай новай ЗРС стаў С-25.

Пры праектаванні былі знойдзеныя і ўпершыню ўкаранёны многія навукова-тэхнічныя рашэнні, такія як, напрыклад, новая канструкцыя антэн са ўтоенымі сканарамі, алгарытм навядзення ракеты па метадзе «палавіннага выпрастання», рэжым аўтаматычнага функцыянальнага кантролю з правядзеннем абстрэлу імітуемай цэлі «электроннымі ракетамі».

Распрацоўка пачалася 1 кастрычніка 1954 года. Дзяржаўныя выпрабаванні былі паспяхова завершаны ў 1957-м, і ў тым жа годзе сістэма была прынятая на ўзбраенне войск СПА СССР. Пасля С-75 неаднаразова мадэрнізаваўся. ЗРС выраблялася да 1987 года. Усяго было выраблена і перададзена ў эксплуатацыю каля 1000 камплектаў для СССР і каля 800 камплектаў для 37 замежных заказчыкаў.

Тэхналагічныя напрацоўкі сямейства С-75 дапамаглі інжынерам у наступным распрацаваць зенітны ракетны комплекс «Круг», зенітныя ракетныя сістэмы С-125 і С-200.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

ЗРС С-75 прызначаныя для супрацьпаветранай абароны стацыянарных аб’ектаў і знішчэння самалётаў, крылатых ракет, аўтаматычных дрэйфуючых аэрастатаў і іншых паветраных цэляў зенітнымі кіраванымі ракетамі (ЗКР). Перамяшчэнне забяспечвалася аўтамабільным, чыгуначным, авіяцыйным і марскім транспартам.

У склад сістэмы ўваходзілі:

  • Станцыя навядзення ракет (антэнны пост, кабіна баявога кіравання, апаратная кабіна, радыёдальнамер, сродкі забеспячэння і буксіроўкі) – 1 адзінка;
  • Пускавыя ўстаноўкі — 6 адзінак;
  • Транспартна-зараджальныя машыны — 6 адзінак.

ТТХ[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінал і мадэрнізацыя 1975 года.

  • Максімальная хуткасць аб’ектаў, км/г: 1500 / 3700;
  • Максімальная далёкасць аб’ектаў, км: 29 / 65
  • Вышыня аб’ектаў:
    • максімальная, км: 22 / 30;
    • мінімальная, км: 3 / 0,1.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Дзвіна» (1957) – варыянт з 5—6 кабінамі на аўтамабільнай базе;
  • «Дзясна» (1959) – варыянт з 3 кабінамі ў буксіруемых кузавах-фургонах;
  • «Волхаў» (1961) — базавы варыянт для ўсіх наступных мадыфікацый;
  • «Волга» — экспартны варыянт «Волхава»;
  • «Волга-2А» (2000).

Таксама комплекс вырабляўся ў КНР пад індэксамі «Хунцы-1» («Чырвоны сцяг-1», HQ-1) і «Хунцы-2» («Чырвоны сцяг-2», HQ-2).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • С-75 // Большая российская энциклопедия
  1. Chant C. The World's Air ForcesChartwell Books, 1979. — С. 11. — ISBN 978-0-89009-269-9