Святлана Георгіеўна Мацяўшук
Выгляд
(Пасля перасылкі з С. Г. Мацяўшук)
Святлана Георгіеўна Мацяўшук | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лютага 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Святлана Георгіеўна Мацяўшук (нар. 5 лютага 1947, Патсдам, ГДР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працавала ў Белбыттэхпраекце, з 1976 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Серыя інтэр’ераў прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання (1976), будынкі праектных арганізацый Дзяржбуда БССР (1976, у аўтарскім калектыве), галоўны дыспетчарскі пункт «Белгалоўэнерга» па вул. К. Маркса (1978, у аўтарскім калектыве), карэктоўка і распрацоўка структурнай пабудовы кампазіцыі фасадаў 5- і 9-павярховых блок-секцый базавай серыі 90 для будаўнічых рэгіёнаў БССР (1986).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з архітэктарам Мікалаем Мацеўшуком.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Матеушук Светлана Георгиевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)