Германская Дэмакратычная Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ГДР)
Перайсці да: рух, знайсці
Германская Дэмакратычная Рэспубліка
Deutsche Demokratische Republik

Merchant Flag of Germany (1946-1949).svg
1949 — 1990


Flag of Germany.svg
Flag of East Germany.svg Coat of arms of East Germany.svg


Сцяг Герб
Дэвіз
«Proletarier aller Länder, vereinigt Euch!»
(«Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»)
Гімн
«Auferstanden aus Ruinen»
(«Адроджаная з руін»)
DDR-Europe.png
Сталіца Усходні Берлін
Мова(ы) Нямецкая
Грашовая адзінка Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і нямецкая марка[d]
Плошча 108.333 км²
Насельніцтва 16.111.000 (1990)
Форма кіравання Федэратыўная рэспубліка
(19491963)
Унітарная парламенцкая рэспубліка
(19631990)
Прэзідэнт
 - 19491960 Вільгельм Пік
Старшыня Дзяржаўнага Савета
 - 19601973 Вальтэр Ульбрыхт (першы)
 - 19891990 Манфрэд Герлах (апошні)
Старшыня Народнай Палаты
 - 1990 Сабіна Бергман-Поль
Сёння Сцяг Германіі Германія
Былая ГДР на карце аб'яднанай Германіі

Германская Дэмакратычная Рэспубліка (ГДР, ням.: Deutsche Demokratische Republik) — сацыялістычная дзяржава ва Усходняй Еўропе, якая існавала ў 19491990.

Абвяшчэнне ГДР 7 кастрычніка 1949 стала адказам на ўтварэнне 7 верасня таго ж года на тэрыторыі заходніх зон акупацыі Германіі ФРГ.

Краіна была часткай сацыялістычнай садружнасці, удзельніцай Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Супольнасці эканамічнай узаемадапамогі. У 1974 у канстытуцыю ГДР было ўведзена паняцце «сацыялістычнай нямецкай нацыі», што павінна было падкрэсліць яе адрозненне ад «капіталістычнай нацыі» ФРГ і папярэдняга Рэйха (у т.л. Трэцяга). Ключавую ролю ў палітыцы ГДР іграла Сацыялістычная адзіная партыя Германіі.

За час існавання ГДР стала высокаразвітай індустрыяльнай краінай з інтэнсіўнай сельскай гаспадаркай. Па аб'ёме прамысловай прадукцыі ГДР з пачатку 1980-х займала 6-е месца ў Еўропе. Вядучымі галінамі прамысловасці былі: машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная прамысловасць, электратэхніка і электроніка, оптыка, прыборабудаванне, лёгкая прамысловасць. У параўнанні з іншымі краінамі сацыялістычнага блока тут былі дасягнуты значныя поспехі: узровень жыцця ў ГДР быў самым высокім, а па найважнейшых паказчыках рэспубліка была другой індустрыяльнай дзяржавай пасля СССР.

Культурнае жыццё ГДР было насычаным, рэспубліка працягвала шматвекавыя нямецкія культурныя традыцыі, прыпраўленыя дамінуючым у сацыялістычным грамадстве рэалістычным ухілам. Тэатральнае жыццё першыя пасляваенныя гады знаходзілася пад моцным уплывам Бертальда Брэхта, а пасля яго смерці — пад уплывам яго вучняў. Шматлікія тэатры і кабарэ ў ГДР мелі істотнае грамадскае значэнне. Уласная кінематаграфічная вытворчасць, лідарам якой была студыя ДЭФА, парадзіла арыгінальныя мастацкія знаходкі, у прыватнасці жанр «Остэрн», які паказваў альтэрнатыўны падыход да еўрапейскай каланізацыі Паўночнай Амерыкі (Гл. таксама Гойка Міціч, Дзін Рыд).

ГДР была надзвычай паспяховай у такіх відах спорту, як легкая атлетыка, цяжкая атлетыка, веласпорт, фігурнае катанне, плаванне, бокс, зімовыя віды спорту. Нацыянальная зборная ГДР знаходзілася ў лідарах агульнага заліку многіх Алімпійскіх гульняў 1970-х — 1980-х.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]