Сяргей Міхайлавіч Пчалінцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. М. Пчалінцаў)
Сяргей Міхайлавіч Пчалінцаў
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1952(1952-10-22) (71 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Член у

Сяргей Міхайлавіч Пчалі́нцаў (22 кастрычніка 1952, г. Броды, Львоўская вобласць, УССР) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1975 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1978—1985 гадах выкладаў у ім.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар графічных твораў «Развянчаны час» (1984), «Раніца» (1987), «У рытме вадзяных кругоў» (1988), дыпціхаў «Кантрапункт» (1980), «Часовыя ўражанні» (1987), трыпціха «На краі» (1989), серыі «Загадкі вялікага лесу» (19881990); жывапісных кампазіцый «Удар кап’ём» (1993), «Паток» (1995), «Збіранне ракавін», «На каўчэгу» (1998), «У рытме вадзяных кругоў» (2000), серыі «Татэмы» (19911992), плакатаў, афармлення кніг. Творам уласцівы асацыятыўная і сімвалічная мова, спалучэнне выяўленчых матываў і абстрактнай кампазіцыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]