Табарскі Беатус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мініяцюра вежы скрыпторыя (verso, folio 171), якая паказвае двух згаданых перапісчыкаў і мастакоў-ілюстратараў з памочнікам
Мініяцюра вежы скрыпторыя (verso, folio 171), якая паказвае двух згаданых перапісчыкаў і мастакоў-ілюстратараў з памочнікам
Табарскі Беатус. 970
Нацыянальны гістарычны архіў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Табарскі Беатус альбо Беатус з Табары — ілюмінаваны рукапіс X стагоддзя, які змяшчае Каментарый на Апакаліпсіс  (англ.) Беата Ліебанскага, напісаны каля тысячнага года. Створаны ў Манастыры Святога Сальвадора Табарскага  (англ.) і цяпер знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Іспаніі  (англ.) ў Мадрыдзе пад каталожным нумарам L.1097B. Уцалелі толькі восем арыгінальных мініяцюр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Калафон на фоліа 167 рукапіса сцвярджае, што ён быў завершаны пісцом Эметэрыем 29 ліпеня 970 года ў скрыпторыі манастыра Святога Сальвадора у Табары  (руск.). Яго перапісчыкам быў манах па мянушцы Моніус, і яго ілюмінацыя была зроблена Магіусам, які мог бы быць тым жа чалавекам, што ілюмінаваў Беатус Моргана, але памёр на паўдарозе, працуючы над Табарскім Беатусам. Гэты манускрыпт быў скапіяваны з невядомага рукапісу X стагоддзя з правінцыі Леон [1].

Калі рукапіс быў рэстаўраваны, паўстала гіпотэза, што сучасны манускрыпт з’яўляецца вынікам звязвання адной працы з двух фоліа з двума фоліа іншага рукапісу Беатуса, і гэты іншы рукапіс фарміруе фоліа 167 і 168 працы ў яе цяперашнім стане, якія былі выразаны, магчыма, каб больш шырокія фоліа ўпісаліся ў новы кодэкс  (руск.). Гэтая гіпотэза не з’яўляецца агульнапрызнанай, і Джон Уільямс сцвярджае, што ўсе фоліа твору належаць да аднаго рукапісу[2] .

Адным з пазнейшых уладальнікаў рукапісу быў Рамон Альварэс дэ ла Бранья  (галіс.), бібліятэкар у Леоне, ад якога ён патрапіў у калекцыю Школы дыпламатыі ў Мадрыдзе, а потым і Нацыянальны архіў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Тэкст напісаны ў двух слупках вестгоцкім мінускулам  (укр.). Глосы  (руск.) на арабскай мове, напісаныя на палях, паказваючы, што у манастыры, дзе стварылі Беатус, жылі масарабскія манахі. Ён таксама змяшчае вялікія дэкаратыўныя загалоўныя літары[3]. Беатус з Табары належыць да той жа групы рукапісаў, што і Жыронскі Беатус  (англ.) і Беатус Моргана, і створаны ў тым жа скрыпторыі.

Зноскі

  1. Vicente Garcia De Wolf and John Williams, Tabara Beatus, facsimile edition Архівавана 14 ліпеня 2014., Testimonio, Madrid, 2003, 336+172 p.
  2. Catalogue entry
  3. Qantara Архівавана 24 верасня 2015 года.Wayback MachineАрхівавана 24 верасня 2015 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • John W. Williams, «The illustrated Beatus. A corpus of the illustrations of the commentary on the Apocalypse», volume II, The 9th and 10th centuries, Harvey Miller Publisher, 1994, 319 pages, p. 43-49
  • (фр.) John Williams, Manuscrits espagnols du Haut Moyen Âge, Chêne, 1977, 119 p. ISBN 2851081470

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]