Табрук
| Горад | |
| Табрук | |
|---|---|
| طبرق | |
| 32°05′ пн. ш. 23°57′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Ранейшыя назвы | Антыпіргус |
| Вышыня цэнтра | 50 м |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 110 000 чалавек (2006) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +218 87 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Табрук (араб. طبرق) — горад у Лівіі, муніцыпалітэт Эль-Бутнан. Насельніцтва — 110 тысяч жыхароў (2006).
Размешчаны ў гістарычнай вобласці Кірэнаіка на ўсходзе краіны, за 120 км ад мяжы з Егіптам. Порт на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Натуральная глыбакаводная гавань — адна з лепшых на міжземнаморскім узбярэжжы Афрыкі. Канцавы пункт нафтаправода ад радовішчаў на поўдні краіны. Нафтаналіўны порт. Харчовая прамысловасць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На месцы сучаснага горада размяшчалася старажытнагрэчаская калонія Антыпіргус.
Са студзеня 1941 года па лістапад 1942 года тут адбываліся бязлітасныя баі паміж краінамі Антыгітлераўскай кааліцыі і краінамі Восі (у складзе злучэння «Афрыканскі корпус») падчас Другой сусветнай вайны. У сувязі з гэтым па імі горада быў названы малы бетонны бункер «табрук».
У 1951—1969 гадах — рэзідэнцыя караля Лівіі Ідрыса I.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Табрук- Табрук (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі