Таледскія горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таледскія горы
ісп. Montes de Toledo
Краіна
РэгіёнКастылія — Ла-Манча
Перыяд утварэннятрацічны 
Плошча11 114 км²
Даўжыня121 км
Шырыня151 км
Найвышэйшая вяршыняПіка-Вільюэркас 
Найвышэйшы пункт1603 м [1] 
Таледскія горы (Іспанія)
Таледскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таледскія горы (ісп.: Montes de Toledo) — горная сістэма ў Цэнтральнай Іспаніі.

Таледскія горы ўзвышаюцца над Новакастыльскім пласкагор’ем, Паўднёвай Месетай. Вышыня над узроўнем мора перавышае 1000 м, вышэйшы пункт — Піка-Вільюэркас (1603 м). Асноўныя хрыбты — Сьера-дэ-ла-Кальдэрына паміж горадам Малагон і Пуэрта-Лапісэ, Сьера-дэ-Гвадалупэ каля Гвадалупэ і Сьера-дэ-Альтаміра на мяжы Эстрэмадуры і Кастыліі-Ла-Манчы.

Памеры сістэмы: каля 350 км у даўжыню і 50-100 км у шырыню, працягласць — з захаду на ўсход. Таледскія горы з’яўляюцца водападзелам рэк Таха і Гвадыяны.

Горы Таледа размешчанына поўдзень ад Цэнтральнай Кардыльеры на тэрыторыі правінцый Касерэс, Таледа і Сьюдад-Рэаль.

Зноскі

  1. Julio Muñoz Jiménez, Los Montes de Toledo. Estudios de Geografía Física. Departamento de Geografía de la Universidad de Oviedo. Instituto J. S. Elcano (CSIC), Oviedo 1976