Тамагаўк (ракета)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Тамагаўк, ракета)
Перайсці да: рух, знайсці

Тамагаўк, або Тамахок (англ.: BGM-109 Tomahawk, [’tɒmə‚hɔ:k]) — амерыканская мнагамэтавая высокадакладная дагукавая крылатая ракета («КР») вялікай далёкасці, стратэгічнага і тактычнага прызначэння. Здзяйсняе палёт на мінімальных вышынях з абмінаннем рэльефа мясцовасці. Знаходзілася на ўзбраенні падводных лодак і караблёў ВМС ЗША, выкарыстоўвалася ва ўсіх значных канфліктах з удзелам ЗША з моманта яе прыняцця на ўзбраенне ў 1983 годзе. Арыентыровачны кошт складае 1,45[1] млн дол. (2014).

BGM-109 Tomahawk распрацоўвалася ў цэлым шэрагу мадыфікацый, уключаючы:

  • Ракеты марскога базавання SLCM (англ.: Sea-Launched Cruise Missile): BGM-109A/…/F, RGM/UGM-109A/…/E/H
  • Ракеты наземнага базавання GLCM (англ.: Ground-Launched Cruise Missile): BGM-109G
  • Ракеты паветранага базавання MRASM (англ.: Medium-Range Air-to-Surface Missile): AGM-109C/H/I/J/K/L

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Крылатая ракета Tactical Tomahawk Block IV у час іспытаў. Паўднёвая Каліфорнія

У 1971 годзе кіраўніцтва Ваенна-марскіх сіл ЗША ініцыявала працы па вывучэнні магчымасці стварэння стратэгічнай КР з падводным запускам. У пачатковай фазе прац разглядваліся два варыянты КР:

  • Першы варыянт прадугледжваў распрацоўку цяжкай КР з падводным стартам і вялікай далёкасцю палёта — да 3000 марскіх міль (~5500 км) і размяшчэнне ракет на борце пяці ПЛАРБ тыпу «Джордж Вашынгтон» і пяці тыпу «Этэн Алан» у пускавых усталёўках БРПЛ UGM-27 «Паларыс» (дыяметрам 55 цаляў), якія здымаліся ў узбраення. Тым самым ПЛАРБ рабіліся носьбітамі стратэгічных крылатых ракет ПЛАРК.
  • Другі варыянт меркаваў распрацоўку болей лёгкай КР пад 533-мілімятровыя (21 цаля) тарпедныя апараты падводных лодак з далёкасцю палёта да 1500 міль (2500 км).

2 чэрвеня 1972 года быў абраны болей лёгкі варыянт пад тарпедныя апараты, а ў лістападзе таго ж года прамысловасці былі выдадзеныя кантракты на распрацоўку SLCM (англ.: Submarine-Launched Cruise Missile) — крылатай ракеты падводнага базавання.

У студзені 1974 года два найболей перспектыўныя праекты былі абраныя дзеля ўдзелу ў конкурсных дэманстрацыйных пусках, а ў 1975 годзе праектам фірм «Джэнерал Дайнэмікс» і «Лінг-Тэмка-Воўт» (LTV) былі нададзеныя пазначэнні ZBGM-109A і ZBGM-110A, адпаведна (прэфікс «Z» у пазначэнні з'яўляецца статусным, і ў сістэме пазначэнняў МА ЗША выкарыстоўваўся дзеля пазначэння праектаў, якія знаходзяцца «на паперы» — г.зн. на ранняй стадыі распрацоўкі).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]