Танбур
Jump to navigation
Jump to search
Танбур, таксама тамбур (перс.: تنبورتنبور) — струнна-шчыпковы музычны інструмент тыпу лютні, з дэкай (корпусам) грушападобнай формы і доўгім грыфам, распаўсюджаны ў арабскіх краінах, Іране, Сярэдняй Азіі, ва ўйгураў (тамбір).
Агульная даўжыня танбура складае 1100-1300 мм. Гук здабываецца плектрам. Большасць слоўнікаў паказвае, што ў танбура 3 струны. Аднак у Словаре музыкальных терминов Ю. Е. Юцевича (1988) прыведзена наступная класіфікацыя танбуров: дутар — 2-струнны, сетар — 3-струнны, чартар — 4-струнны, панжтар — 5-струнны, шаштар — 6-струнны (згодна з персідскімі лічыльнікамі ад 2 да 6).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Большая Советская Энциклопедия
- А. Ю. Москвин. Большой словарь иностранных слов. 2003
- Ю. Е. Юцевич Словарь музыкальных терминов. 1988
- Розеншильд К. История зарубежной музыки. М. 1978