Дутар
Дутар | |
---|---|
![]() | |
Краіна паходжання | |
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны | Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва[d][1] |
Апісана на сайце |
ich.unesco.org/en… (англ.) ich.unesco.org/fr… (фр.) ich.unesco.org/es… (ісп.) |
Класіфікацыя Харнбостэля — Закса | 321.322 |
![]() |

Дутар (перс.: دو تاردو تار/dotār < دو «два» і تار «струна»; тадж.: дутордутор; туркм.: dutar, tamdyradutar, tamdyra; узб.: dutordutor; uig. дутар/دۇتار) — традыцыйны двухструнны шчыпковы музычны інструмент у народаў Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі. Ігра на дутары — неад’емная частка творчасці бахшаў.
Звычайна сустракаецца дутар даўжынёй ад 1 да 2 метраў з грушападобным рэзанатарам і моцна выцягнутай шыйкай з грыфам.
Нягледзячы на назву («дзве струны»), герацкая разнавіднасць дутара налічвае да 14 струн.
Тэхніка ігры можа адрознівацца ў розных народаў, так уйгуры ў асноўным толькі перабіраюць, а афганцы, народнасці Пакістана, таджыкі, туркмены і ўзбекі перабіраюць і наігрываюць на струнах дутара.
З’явіўся прыблізна ў XV стагоддзі, сярод пастухоў. У пачатку струны для дутара рабіліся з кішак жывёл. Пазней, дзякуючы развіццю гандлю ўздоўж Шаўковага шляху, пачалі вырабляць струны са скручанага шоўку. У сучасных струнах таксама выкарыстоўваецца шоўк або нейлон.
Гучанне характарызуецца цёплымі і пяшчотнымі тонамі.
У Дзяржаўным музеі гісторыі культуры Узбекістана ў Самаркандзе на экспазіцыі прадстаўлены дутар выдатнага ўзбекскага спевака, музыканта і кампазітара Хаджы Абдулазіза Расулева канца XIX ст.
Адзін з сучасных выбітных выканаўцаў на дутары — уйгурскі музыкант Абдурэхім Хейіт.