Таполя Сімана
Таполя Сімана | ||||||||||||||||
Агульны від дарослай расліны і лісце | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Populus simonii Carrière | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Таполя Сімона[4][5] (Populus simonii), або Таполя кітайская[4][5] — від лісцяных дрэў з роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae).
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]У прыродзе арэал віду ахоплівае Манголію і паўночныя раёны Кітая[3]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[6].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападнае дрэва вышынёй да 20 м, з яйкападобнай кронай. Маладыя парасткі тонкія, некалькі ніцыя, голыя або апушаныя, чырвона-бурыя, глянцавітыя.
Пупышкі буйныя, доўга-завостраныя, голыя, клейкія. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем, рамбічна-яйкападобнае або рамбічна-эліптычнае, даўжынёй 4—12 см, шырынёй 3—8 см, з найбольшай шырынёй вышэй сярэдзіны, з шырока — або вузка клінаватым аснаваннем, дробна-вострапілаватае, зверху цёмна-зялёнае, з чырвонымі жылкамі, знізу бялёса-шэрае.
Песцікавыя каташкі голыя, даўжынёй 2,6 см.
Плады — двух-, радзей трохстворкавыя, грушападобныя, голыя або валасістыя каробачкі даўжынёй 3—4 мм.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Таполя Сімона ўваходзіць у род Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 25—35 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Таполя | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Таполя Сімона | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- ↑ а б ЭПБ 1985.
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Тополь Симона: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарановіч І. М. Тапо́ля // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 431. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Бібікаў Ю. А., Мазан І. П. Тапо́ля // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 81—82. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Соколов С. Я., Шипчинский Н. В., Ярмоленко А. В. Род 3. Populus L. — Тополь // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 206. — 612 с. — 2500 экз.