Таполя
Таполя | ||||||||||||||||
![]() Populus ×canadensis. Агульны выгляд дарослай расліны. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Populus L. | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Таполя[4] (Populus) — род лістападных дрэў сямейства вярбовых.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Дрэвы вышынёй да 40 м, дыяметрам да 2 м. Крона шатрападобная, яйкападобная або пірамідальная. Лісце шырокае, чараньковае, ланцэтнае, рамбічнае або дэльтападобнае. Кветкі ў звіслых цыліндрычных каташках, ветраапыляльныя. Плод — каробачка.
Светлалюбныя, хуткарослыя, газа- і дымаўстойлівыя дрэвы.
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
На Беларусі распаўсюджаны таполя белая, або серабрыстая (Populus alba), ясакар (Populus nigra) і асіна (Populus tremula). Растуць у далінах рэк, у лясах, хмызняках; вырошчваюцца як дэкаратыўныя. Цвітуць у красавіку-маі.
У садах і парках больш за 10 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраны таполі канадская (Populus ×canadensis), пірамідальная (Populus pyramidalis), лаўралістая (Populus laurifolia), бальзамічная (Populus balsamifera), Сімана, або кітайская (Populus simonii), валасістаплодная (Populus trichocarpa).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Entry for Populus L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 21 кастрычніка 2010.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).