Таполя трохвугольналістая
Таполя трохвугольналістая | |||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||
|
Таполя трохвугольналістая[4], Таполя рабрыстая[5] (Populus deltoides) — дрэва роду Таполя.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Прыгожае разгалістае дрэва да 40 метраў вышыні. Вельмі хутка расце — да 1,5 м вышыні штогод. Ствол 1,8 у дыяметры. Кара маладых дрэў серабрыста-белая, з часам больш карычневая. Галіны маюць шаравата-жоўтую афарбоўку. Кара на ствале маладых дрэў можа збірацца патаўшчэннямі, падобнымі на падагру[6]. Пупышкі тонкія, жаўтавата- карычневыя, пакрытыя клейкім рэчывам. Лісце трохкутнае, буйное да 10 см даўжыні. Мужчынскія завушніцы чырванаватыя, да 10 см даўжыні, жаночыя — зялёныя да 13 см спачатку і дасягаюць 20 см пасля апылення. Насенне разносіць вецер дзякуючы пухападобнаму чубку з валасінак.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]
Расце ва ўсходніх і цэнтральных штатах ЗША. Вырошчваецца для азелянення вуліц.
Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]
Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 25—35 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Таполя | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Таполя трохвугольналістая | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Практычнае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Мае трывалую драўніну. Існуе дэкаратыўны сорт «Purple Tower», які мае арыгінальны выгляд лісця і кары бардовага колеру[7].
Выкарыстоўваецца часам у азеляненні гарадоў (ва Украіне расце ў Адэсе), аднак дрэва не раяць высаджваць на вуліцах, паколькі яго карані разбураюць асфальт і падземныя камунікацыі.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
Таполя трохвугольналістая з’яўляецца дрэвам-сімвалам штата Канзас[8].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
Таполя трохвугольналістая ў Адэсе
-
Таполя трохвугольналістая ў Адэсе
-
Каташкі
-
Лісце
-
Насенне
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Сінонім паказаны паводле сайта GRIN (гл. картку расліны). Беларуская назва дадзена паводле кнігі Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Populus angulata
- ↑ Меннинджер Э. Причудливые деревья // Мир, 1970, 371 с. — С. 35
- ↑ Тополя дельтоподібна (Populus deltoides 'Purple Tower') - Товари - Садовий центр «Валентин і Наталя»: самшит, кипарисовик, ялівець, ялина - Укрбізнес . Праверана 11 лютага 2018.
- ↑ Ludington Daily News - Google News Archive Search . Праверана 11 лютага 2018.