Тарас Сайка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарас Сайка
Дата нараджэння 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1973(1973-09-26)
Месца смерці
Альма-матар

Тарас Сайка (1906, Ліпск, цяпер Ганцавіцкі раён — 26 верасня 1973) — пратэстанцкі пастар, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч беларускага замежжа ў ЗША, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX ст., мецэнат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і беларусаў-праваслаўных. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Служыў у польскім войску. Пасля заканчэння службы вярнуўся ў Ліпск. Прыняў святое хрышчэнне. Пры матэрыяльнай падтрымцы місіі «Свет на Востоке» пабудаваў у Ліпску малітоўны дом. З 2-й паловы 1930-х гадоў узначаліў у Ліпску мясцовую царкву баптыстаў. У час Другой сусветнай вайны быў высланы на біблейскія курсы ў духоўную семінарыю[de] ў Відэнест (Германія).

З 1950 года ў ЗША. Жыў і працаваў у Мінеапалісе (Мінесота). Ініцыятар перакладу Бібліі на беларускую мову. Па пытаннях перакладу вёў вялікую перапіску з беларускімі свецкімі і рэлігійнымі дзеячамі на эміграцыі Я. Пятроўскім, Я. Рапецкім, Д. Ясько, Я. Станкевічам. Адзін з арганізатараў і каардынатараў Беларускага біблейскага камітэта па справе перакладу Бібліі. Дзеяч беларускага пратэстанцкага руху ў ЗША. Удзельнічаў у працы з’езда прадстаўнікоў беларускіх евангелічных хрысціян у Канадзе (8-9 верасня 1973).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пятроўскі Я. Тарас Сайка. — Гейнсвіл, 1995.
  • Весьнік беларускага эвангельска-баптысцкага брацтва ў ЗША і Канадзе № 2, 1974;
  • Кіпель В.