Перайсці да зместу

Тарговак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарговак
Targówek
Ратуша раёна Тарговак
Тып раён
Інфармацыя
Горад Варшава
У складзе 15 мая 1951
Плошча 24,22 км²
Насельніцтва (2021) 124 742
Афіцыйны сайт (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тарговак[1] (польск.: Targówek) — дзяльніца (раён) Варшавы, размешчаная ў правабярэжнай частцы горада.

Першыя жыхары на тэрыторыі цяперашняга раёна Тарговак з’явіліся яшчэ ў бронзавым веку, людзі засялялі яго таксама ў жалезным веку і ў часы Рымскай імперыі. Гэтая мясцовасць была пакрыта густымі лясамі і характарызавалася значнай забалочанасцю, таму была маланаселенай. Тут у X стагоддзі ўзнікла першае паселішча на тэрыторыі сучаснай Варшавы — Град-Брудна (польск.: Gród Bródno), якое было спалена ў XI стагоддзі . Аднак яго рэшткі захаваліся да нашых дзён, іх можна пабачыць на тэрыторыі парку Лясны Брудна (польск.: Park leśny Bródno).

У 1113 г. узнікла паселішча Таргова (польск.: Targowe), якое пасля разбурэння апошняга пераняло функцыі Град-Брудна. Яно было падзелена на дзьве часткі — Вялікую Таргову (польск.: Targowe Wielkie) (знаходзілася пераважна на тэрыторыі цяперашняга раёну Прагі) і Малую Таргову (польск.: Targowe Małe). Пачынаючы з XV стагоддзя Малая Таргова была фактычна асобным паселішчам, якое належала спачатку прадстаўнікам роду Таргоўскіх, потым Гумоўскім і Любамірскім. У гэты ж час на поўнач ад Таргова існавала і развівалася каралеўскі паселішча Брудна, якое, аднак, было знішчана падчас Варшаўскай бітвы. У 1740 Вялікая і Малая Таргова былі аб’яднаны, новае паселішча атрымала назву Таргувек. У 1753 годзе паселішча стала ўласнасцю ўрадніка з Плоцка Шыдлоўскага, які ў 1764 годзе перапрадаў яго Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Быў разбураны двойчы — 4 лістапада 1794 года падчас паўстання і ў 1831 годзе падчас другога паўстання. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ўзніклі мястэчкі Утрата (польск.: Utrata) і Зацішэ (польск.: Zacisze), фільваркі Левінаў і Эльснераў (належалі кампазітару Юзэфу Эльснеру). Праз Тыргувек былі пракладзены чыгуначныя шляхі з Варшавы ў Пецярбург (1860 г.), Тэрэспаль (1865 г.) і Млаву (1875 г.), што стала галоўным фактарам развіцця транспарту і прамысловасці.

У 1884 годзе ў раёне Брудна былі пабудаваны каталіцкія могілкі, якія цяпер з’яўляюцца аднымі з найбуйнейшых у Еўропе. Тут пахаваны выхадцы з бяднейшых слаёў насельніцтва Прагі.

7 красавіка 1916 года тэрыторыя цяперашняга раёна Таргувек амаль цалкам увайшла ў склад Варшавы, Зацішэ і Утрата засталіся па-за яе межамі. У міжваенны час Таргувек быў перыферыйным раёнам — не адрозніваўся значнымі тэмпамі развіцця. Вялося брукаванне вуліц, работы па пракладцы водаправоднай і каналізацыйнай сеткі. У 1920-30-я гады тут была пракладзена трамвайная лінія — у 1924 годзе на Брудна, у 1933 годзе на Таргувек.

Падчас Другой сусветнай вайны Таргувек пацярпеў сур’ёзныя разбурэнні. У пасляваенны час, як і ў даваенны час, ён заставаўся самай беднай, тыпова перыферыйнай часткай польскай сталіцы. У 1951 г. Зацішэ і Эльснэраў былі далучаныя да Варшавы. У 1970-я гады былі забудаваны мікрараёны Тарговак Мешканёвы (польск.: Targówek Mieszkaniowy) і Брудна. Былі істотна перабудаваны вуліцы і трамвайныя шляхі. У 1994 годзе Таргувек быў вылучаны са складу Прагі-Пулнуц (у склад якога ўваходзіў з 1951 года) і атрымаў статус гміны. У 2002 годзе стаў адным з раёнаў Варшавы.

У 2019 і 2022 гадах адкрыты станцыі метро лініі М2.

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі