Тарзанка (апавяданне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарзанка
Жанр апавяданне
Аўтар Віктар Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1994

«Тарзанка» — апавяданне расійскага пісьменніка Віктара Пялевіна, напісанае ў 1994 годзе[1].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Пётр Пятровіч разам з незнаёмым суразмоўцам ідуць па начным горадзе ў святле месяца па серабрыстай дарожцы. Пётр Пятровіч разважае пра сэнс жыцця, пра веру, пра чалавечую душу. Яго суразмоўца нешматслоўны, на ім цёмны капюшон, які хавае твар. У нейкі момант Пётр Пятровіч пачынае падазраваць, што незнаёмец — яго ўласнае адлюстраванне. Ён бачыць кабель, які звісае са сцяны і ўспамінае пра дзіцячую забаву — тарзанку. Каб праверыць, ці з’яўляецца суразмоўца адлюстраваннем, Пётр Пятровіч павісае на кабелі і, кіўнуўшыся, кранае суразмоўцу. Аказваецца суразмоўца не з’яўляецца яго адлюстраваннем. У адказ на просьбу Пятра Пятровіча расказаць яму праўду, суразмоўца адказвае: «Вам што-небудзь кажа слова „лунацік“?». І тады Пётр Пятровіч усведамляе, што стаіць на карнізе хаты ў трыццаці метрах над зямлёй. Бляшаны карніз і з’яўляўся той серабрыстай дарожкай. Пятра Пятровіча ахоплівае жах. Суразмоўца выдаляецца, і Пётр Пятровіч беспаспяхова спрабуе ўспомніць, кім жа ён быў. У выніку апавяданне заканчваецца для Пятра Пятровіча паспяхова: «Ён павярнуў назад, ступіў за кут і лёгка саскочыў на пару метраў уніз, туды, дзе ісці было зручней … Ён апошні раз паглядзеў па баках, потым лагодна глянуў уверх, усміхнуўся і павольна пабрыў па мігатлівай серабрыстай паласе».[2]

Асноўныя ідэі апавядання — гэта сон і няспанне, а таксама шлях да невядомай мэты. Сон душы ў апавяданні — гэта зло, якое замінае ісці наперад. Усе вакол спяць і толькі Пётр Пятровіч ідзе наперад, таму што не спіць. І гэты шлях па месячнай дарожцы з’яўляецца бясконцым[3]. Гэты шлях трактуецца як дарога праўды, з усіх бакоў акружаная цемрай. Герой часам зварочвае з шляху, пераследуючы памылковыя мэты, але ў выніку ўсё роўна вяртаецца да гэтай дарогі[4].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданне было ўпершыню апублікавана ў 1994 годзе ў дваццатым нумары часопіса «Сталіца». Па-за перыёдыкі ўпершыню з’явілася ў 1996 годзе ў томе «Бубен Верхняга свету» збору твораў Пялевіна[1].

Зноскі

  1. а б Сергей Некрасов Виктор Пелевин: опыт библиографии
  2. Дмитриенко И. К. Онтология романтизма в русской постмодернистской прозе: деконструкция реальности в творчестве Виктора Пелевина // Вестник Костромского государственного университета. № 5. 2012.
  3. Фокина К. И. Основные мотивы дискурса Рассказов В.О. Пелевина "Тарзанка" и "Иван Кублаханов"(недаступная спасылка) // Язык. Культура. Личность. Выпуск 5. Материалы межвузовской научной конференции молодых ученых. Самара, 20 декабря 2018 г.
  4. Фокина К.И. Языковые средства создания художественного пространства в рассказах В.О. Пелевина / К.И. Фокина // Язык и репрезентация культурных кодов. VIII Всероссийская с международным участием научная конференция молодых ученых. (Самара, 11 мая 2018 г.). Материалы и доклады Часть II. / М-во образования и науки Рос. Федерации; Самар. нац. исслед. ун-т им. С. П. Королева (Самар. ун-т), под общ. ред.: А.А. Безруковой – Самара: изд-во «Инсома-пресс», 2018. – С. 45-47.