Татарскі дзяржаўны тэатр лялек «Экіят»
Татарскі дзяржаўны тэатр лялек «Экіят» | |
---|---|
татар.: Татар дәүләт «Әкият» курчак театры руск.: Татарский государственный театр кукол «Экият» | |
Заснаваны | 1934 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | puppet-show.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Татарскі дзяржаўны тэатр лялек «Экіят» (тат. Татар дәүләт «Әкіят» курачак тэатры) — найбуйнейшы і адзін са старэйшых тэатраў лялек у Расіі. Знаходзіцца ў Казані на вуліцы Пецярбургскай у Вахітаўскім раёне горада. Назва тэатра ўтворана ад слова тат. әкіят - «казка». Пабудаваны ў 2012 годзе ў выглядзе казачнага замка-палаца будынак тэатра з'яўляецца важнай і папулярнай славутасцю горада.
Рэпертуар
[правіць | правіць зыходнік]Рэпертуар тэатра ўключае ў сябе больш за 70 спектакляў рознага жанру і стылю, на рускай і татарскай мовах, сярод якіх — «Гусі-лебедзі», «Чырвоная шапачка», «Чароўныя сны Апуша», «Бураціна», «Муха-цакатуха», «Кветачка-сямікветка», «Прыгоды Чабурашкі», «Су анасы» (Вадзяная), «І, кызык Шурале!» (О, пацешны Шурале), «Камыр батыр», «Мактанчык Этэч» (Хвастлівы Певень). У тэатры ставіліся творы такіх пісьменнікаў і драматургаў, як Ніны Гернет, Самуіла Маршака, Льва Кажэўнікава, Шарля Перо, Лізаветы Тарахоўскай, Нурыхана Фатаха, Набі Даўлі, Туфана Мінуліна, Равіля Бухараева, Гурыса Вайнера, Рэната Харыса.