Перайсці да зместу

Таццяна Аркадзьеўна Рунец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Аркадзьеўна Рунец
Нараджэнне 1969
Адукацыя

Таццяна Аркадзьеўна Рунец (нар. 1969, в. Докшыцы, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала ў фінансавым аддзеле Докшыцкага райвыканкама, эканамістам фінансавага аддзела выканкама Заводскага раёна г. Мінска, галоўным эканамістам, начальнікам аддзела фінансаў галін гарадской гаспадаркі, намеснікам начальніка фінансавага ўпраўлення Мінскага гарвыканкама, начальнікам Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Зноскі

  • Ключавая ўмова стабільнасці : па ініцыятыве старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяны Рунец адбылася рабочая сустрэча па пытанні ўдасканалення заканадаўства для забеспячэння своечасовай выплаты заработнай платы // Звязда. ― 2022. — 11 сакавіка (№ 48). — Дадат.: с. 8. — (Мясцовае самакіраванне).