Таццяна Валер’еўна Абель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таццяна Валер’еўна Абель

Нараджэнне 18 сакавіка 1964(1964-03-18) (57 гадоў)
Узнагароды

Таццяна Валер’еўна Абель (18 сакавіка 1964, Бабруйск Гомельская вобласць) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 18 сакавіка 1964 года ў рабочым пасёлку Касцюкоўка Гомельскай вобласці (цяпер у межах Гомеля). Бацька — Валерый Аляксандравіч Абель, заснавальнік Цырка Валерыя Абеля[1].

З 1971 года займалася цыркавым мастацтвам у жанры эквілібрыстыкі і жанглявання, працягваючы цыркавую дынастыю ў трэцім пакаленні. З 1987 года працавала мастацкім кіраўніком Цырка Валерыя Абеля[2].

У 1988 годзе скончыла Мінскі інстытут культуры.

Працавала кіраўніком народнага цырка Палаца культуры Гомельскага шклозавода, рэжысёрам, мастацкім кіраўніком заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь цырка імя Валерыя Абеля ў Гомелі. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву Таццяны Абель ў 2008 годзе Цырку імя Валерыя Абеля прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

У 2019 годзе абрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Гомельскай вобласці. З’яўляецца членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Брат — Сяргей Абель, кіраўнік арыгінальнага жанра Цырка Валерыя Абеля[1].
  • Малодшая сястра — Анжаліка, мастак па касцюмах Цырка Валерыя Абеля[1].
  • Муж — Яўген Сарасека, супрацоўнік Цырка Валерыя Абеля[4].
  • Дачка — Анастасія Яўгенаўна Сарасека, дырэктар палаца культуры «Касцюкоўка» (Гомель)[1][5]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • медаль Францыска Скарыны (2018)[6],
  • ганаровае званне «Артыст народнага калектыву»,
  • ганаровы знак Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
  • ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Гомельскага аблвыканкама,
  • ганаровая грамата Гомельскага гарвыканкама,
  • ганаровая грамата Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў,
  • ганаровая грамата адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля.

Зноскі