Таццяна Вяргееўна Васількова
Выгляд
| Таццяна Вяргееўна Васількова | |
|---|---|
| Род дзейнасці | даярка, калгаснік |
| Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1933 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 верасня 1983 (49 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Узнагароды і прэміі | |
Таццяна Вяргееўна Васількова (25 кастрычніка 1933, в. Янова, Веткаўскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].
З 1954 года даярка, з 1971 падлікоўшчыца на малочнатаварнай ферме калгаса імя Леніна Гомельскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі[1].