Яноўскі сельсавет (Веткаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яноўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Янова
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 27 снежня 2022
Насельніцтва (2019) 282
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Яно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Янова.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Будзішча-Стаўбунскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад Стаўбунскага сельсавета перададзены пасёлкі Гарадок і Калінін[1]. 21 кастрычніка 1968 года ў склад сельсавета з Неглюбскага сельсавета перададзены пасёлак Расуха[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Яноўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[3]. 27 снежня 2022 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стаўбунскага сельсавета[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Янова, вёска Стаўбунскае Будзішча, пасёлкі Жалуддзе, Лазараў і Расуха.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 450 чалавек[5], з іх 87,1 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 282 чалавекі[7].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 420 Об изменении административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.