Таўча граўча
Таўча граўча — страва македонскай кухні, смажаныя бабы на патэльні[1]. У сербскай кухні ёсць падобная страва прэбранац[2][3].
Назва стравы складаецца з двух слоў: «таўча» — асаблівы гліняны посуд, і «граўча» — фасоля. Іншыя назвы стравы — граўча на таўчы[4], фасоля па-македонску.
Для прыгатавання патрабуецца буйная белая фасоля тэтавац, якая культывуецца ў раёне горада Тэтава.
Акрамя белай фасолі ў састаў стравы ўваходзяць рэпчаты лук, алей, чырвоны балгарскі перац і розныя заправы: соль, перац, пятрушка і г.д.
Фасоля перад гатаваннем замочваецца да набракання і размякчэння, потым варыцца да гатовасці, перад сканчэннем варэння ў яе дадаюцца пасіраваны на масле лук і заправы. Па гатовасці фасолі страва перакладаецца ў вогнетрывалы посуд — таўча — і запякаецца. Магчыма даданне да стравы мяса[5].
Зноскі
- ↑ Большой Балкан // Гастрономический атлас. — Медиа Группа Династия — № 3-4, лето 2014. — С. 61. — 100 с.
- ↑ Пребранац — Запечённая Фасоль По-Сербски .
- ↑ Гравче на тавче .
- ↑ Наталья Ильина. Удивительная Македония. — Litres, 2013. — 72 с. — ISBN 9785457257344.
- ↑ Гравче на тавче (запеченная фасоль)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 18 красавіка 2016.