Тбіліскі эмірат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Тбіліскі эмірат — ісламскае дзяржаўнае ўтварэнне пад эгідай Арабскага халіфата, якое існавала ва Усходняй Грузіі з 736 па 1122 г. (фактычна - да 1080 года). Эмірат кіраваўся спачатку дынастыяй Шуабідаў (галіна дынастыі Амеядаў), а затым пасля адступніцтва эміра Саака, яе змяніла дынастыя Джафарыдаў. Сталіца - Тбілісі.

Утварэнне эмірата — следства арабскіх заваяванняў на Каўказе, якія пачаліся ў 645 годзе і пасля 90 гадоў прывялі да ўзяцця Тбілісі (735) войскамі арабскага палкаводца Мервана з дынастыі Амеядаў, празванага грузінамі за яго жорсткасць «глухім», бо ён быў глухі да народных пакут, армяне празвалі яго "сляпым", бо ён быў сляпы да народных слёз, арабы празвалі яго «аслом» за ўпартасць (халіф Марван II). Мерван быў прызначаны намеснікам Каўказа, у яго задачы ўваходзіла ісламізацыя ўсяго рэгіёну, а ў Тбілісі ён прызначыў эміра, улада якога распаўсюджвалася на ўсю Усходнюю Грузію (а да 778 года - і на захад краіны).

Да пачатку IX стагоддзя тэрыторыя эмірата скарацілася да межаў Картлі. Уласна мусульманскім горадам можна было назваць толькі Эль-Тэфеліс, які быў перабудаваны па ўзоры іншых гарадоў халіфата і па насельніцтву сярод гарадоў Каўказа саступаў толькі Дэрбенту. Асноўная ж частка насельніцтва ў рэгіёнах прытрымлівалася хрысціянскай веры.

У сярэдзіне IX стагоддзя тбіліскі эмір паспрабаваў спыніў выплачваць халіфу даніну. У адказ Абасіды адправілі карную экспедыцыю пад кіраўніцтвам гуляма Бугі ал-Кабіра (853). Тбілісі быў падвергнуты разгрому, а непакорлівы эмір Саак з дынастыі Шуабідаў быў укрыжаваны. Хрысціянскае насельніцтва пачало міграваць ў абхазскае царства, а тэрыторыя эмірата працягвала скарачацца. У XI стагоддзі эміру падпарадкоўваўся толькі Тбілісі з прыгарадамі.

Пасля 1080 года згадкі пра Тбіліскі эмірат знікаюць. Паводле грузінскіх крыніц, горадам кіраваў савет старэйшын. У 1122 годзе ў Тбілісі трыумфальна увайшоў цар Давід Будаўнік, які зрабіў горад сталіцай дзяржавы Баграціёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).