Перайсці да зместу

Творны склон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тво́рны склон, або інструментаты́ў, інструмента́ліс (лац.: casus instrumentalis), (не зусім дакладна) абляты́ўсклон, якім у шэрагу моў пазначаецца прылада, інструмент, якім агенс ўздзейнічае на іншыя аб'екты або робіць пэўнае дзеянне. Часам творны склон можа быць у ролі агенса ў пасіўных канструкцыях. Слова ў творным склоне адказвае на пытанне кім/чым?

Сінтаксічная роля

[правіць | правіць зыходнік]

Творны склон выражае аб’ектнае, акалічнаснае, азначальнае значэнні. Мае наступныя значэнні[1]:

  • сродку дзеяння: маляваць алоўкам;
  • ускоснага аб’екта, асабліва ў безасабовых сказах: пахне сенам;
  • сумеснасці: ісці з сябрам;
  • часу: сустрэцца познім вечарам;
  • прасторы: ісці полем;
  • спосабу дзеяння і параўнання: ехаць зайцам.

Назоўнікі ў форме творнага склону выконваюць функцыю дапаўнення, акалічнасці, недапасаванага азначэння, форма творнага склону можа выступаць у якасці кампанента састаўнога выказніка (працаваць архітэктарам)[1].

  1. 1 2 Беларуская мова: энцыклапедычны даведнік / пад агул. рэд. Д.В. Дзятко. Мн.: Беларусь, 2022. — С. 260. — 495 с. ISBN 978-985-01-1558-4.
Склоны беларускай мовы
Беларуская назваЛацінская назваПытанне
НазоўныНамінатыўхто? што?
РодныГенітыўкаго? чаго?
ДавальныДатыўкаму? чаму?
ВінавальныАкузатыўкаго? што?
ТворныІнструментатыў, аблятыўкім? чым?
МесныПрэпазітыў, лакатыўаб кім? аб чым?
Клічная формаВакатыўо!