Назоўны склон
Выгляд
Назоўны склон (лац.: casus nominativus) — адзін з базавых склонаў у мовах намінатыўнага ладу; звычайна гэты склон кадуе агенс, у сінтаксічных тэрмінах часта з'яўляецца дзейнікам.
Склоны беларускай мовы
| Беларуская назва | Лацінская назва | Характарызавалае пытанне |
| Назоўны | Намінатыў | Хто? Што? |
| Родны | Генітыў | Каго? Чаго? |
| Давальны | Датыў | Каму? Чаму? |
| Вінавальны | Акузатыў | Каго? Што? |
| Творны | Інструментатыў, (не зусім дакладна) аблатыў | Кім? Чым? |
| Месны | Прэпазітыў, (не зусім дакладна) лакатыў | Пра каго? Пра што? |