Перайсці да зместу

Томас Баранаўскас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томас Баранаўскас
Дата нараджэння 12 верасня 1973(1973-09-12) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера медыявістыка[1]
Месца працы
Альма-матар

То́мас Барана́ўскас (літ.: Tomas Baranauskas; нар. 12 верасня 1973, Каўнас) — літоўскі гісторык, даследчык гісторыі сярэднявечнай Літвы, доктар гуманітарных навук (аналаг доктара філасофіі).

Скончыў гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, абараніўшы ў 1998 годзе магістарскую працу «Утварэнне Літоўскай дзяржавы». У 1996—1998 гадах працаваў лабарантам у аддзеле гісторыі ВКЛ, з 1998 года — старэйшым лабарантам у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі Літвы. З 2001 года з'яўляўся членам рэдкалегіі газеты «Voruta» («Варута»). З 2003 года працаваў адміністратарам сайта Інстытута гісторыі Літвы. Пазней атрымаў навуковую ступень доктара гуманітарных навук (PhD).

З 1990 года ўдзельнічае ў працы Шэймінішкельскай археалагічнай экспедыцыі Інстытута гісторыі Літвы. У 2000 годзе выдаў манаграфію «Вытокі Літоўскай дзяржавы». З'яўляецца аўтарам артыкулаў для энцыклапедый «Універсальная літоўская энцыклапедыя», «Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя», «Крыжовыя паходы: энцыклапедыя», а таксама шэрагу навукова-папулярных публікацый. З 2000 года з'яўляецца аўтарам сайта «Сярэднявечная Літва», які даступны на літоўскай, англійскай, рускай, беларускай і польскай мовах. Удзельнічаў у навуковых канферэнцыях у Беларусі, Даніі, Латвіі і Літве.

Погляды і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Томас Баранаўскас вядомы сваёй жорсткай крытыкай беларускага гістарычнага наратыву адносна спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. Ён з'яўляецца паслядоўным барацьбітом з ідэалогіяй «літвінізму» і сцвярджае, што з'яўляецца аўтарам самога гэтага тэрміна ў яго сучасным крытычным значэнні. На думку Баранаўскаса, літвінізм уяўляе сабой сінтэз дзвюх розных гістарыяграфій: расійскай імперскай, якая называла ВКЛ рускай дзяржавай, і міжваеннай польскай, якая лічыла спаланізаваных жыхароў гістарычнай Літвы сапраўднымі «літвінамі» ў процівагу балтамоўным «летувісам»[6]. Гісторык лічыць літвінізм псеўданавуковай плынню, якая мае на мэце прысваенне гісторыі Літвы.

У кантэксце абвастрэння беларуска-літоўскіх адносін на фоне дыскусій пра гістарычную спадчыну, у лютым 2025 года Баранаўскас стаў адным з падпісантаў адкрытага ліста 67 літоўскіх грамадскіх дзеячаў да прэзідэнта, Сейма і МЗС Літвы. Аўтары звароту запатрабавалі забараніць беларускай дыяспары выкарыстоўваць герб «Пагоня» і іншыя «сімвалы літоўскай дзяржаўнасці», заканадаўча замацаваць канон гісторыі Літвы і абмежаваць дзейнасць беларускіх эмігрантаў, якія, на іх думку, пашыраюць дэзынфармацыйныя наратывы[7][8].

  • Lietuvos valstybės ištakos. Vilnius: Vaga, 2000, 317 с. ISBN 5-415-01495-0.
  • Vorutos pilis: skiriama Mindaugo krikšto, Lietuvos karalystės pripažinimo popiežiaus bule ir Vorutos vardo paminėjimo 750 metų jubiliejui (сааўтар Гінтаўтас Забела). Vilnius: Diemedis, 2001, 16 с. ISBN 9986-23-087-X.
  • Lietuvos istorijos kalendorius. 2002. Vilnius, 2001. ISBN 9986-34-086-1.
  • Lietuvos istorijos bibliografija. 1998. Vilnius, 2005, 333 с. ISSN 1392-981X.
  • Anykščių medinė pilis. Anykščiai, 2005, 16 с.
  • Deltuvos žemė / Gintautas Zabiela, Tomas Baranauskas // Lietuvos istorijos metraštis. 1995 metai, Vilnius, 1996, С. 5—14.
  • Mindaugo dvaras Latava / Tomas Baranauskas, Gintautas Zabiela // Lietuvos istorijos metraštis. 1997 metai, Vilnius, 1998, С. 21—40.
  • XI amžius; XII amžius; XIII amžius; XIV amžius // Tūkstantmečio knyga, Kaunas: Kraštotvarka, 1999, т. 1: Valstybė, С. 10—25.
  • Anykščių Sąjūdžio istorija // Anykščiai XX amžiuje, Vilnius: Petro ofsetas, 2000, С. 405—444.
  • Vorutos pilis // Mūsų praeitis, Vilnius, 2001, т. 7, С. 43—70.
  • Ankstyvieji Lietuvos dvarai // Lietuvos dvarai — praeitis, dabartis ir ateitis : konferencijos medžiaga, Vilnius, 2001, С. 10—18.
  • Kur buvo Lietuvos žemė? // Lituanistica, 2002, № 2 (50), С. 3—18.
  • Новогрудок в XIII в.: история и миф // Castrum, urbis et bellum: зборнік навуковых прац : прысвячаецца памяці прафесара Міхася Ткачова, Баранавічы, 2002, с. 29—44.
  • Вытокі Літоўскай дзяржавы // Край = Kraj. Polonica — Albaruthenica — Lithuanica, Мінск, 2002, № 1—2 (4—5), С. 104—122.
  • Lietuvos medinės pilys rašytinių šaltinių duomenimis // Lietuvos archeologija, Vilnius, 2003, т. 24, С. 57—106.
  • Месца каранацыі Міндоўга // Спадчына, Мінск, 2003, № 5—6/2002 (150—151), С. 26—31.
  • Saxo Grammaticus on the Balts // Saxo and the Baltic Region. A Symposium, edited by Tore Nyberg, Odense: University Press of Southern Denmark, 2004, С. 63—79.
  • Ceklis 1253 metais: istorinė-archeologinė analizė / Tomas Baranauskas, Gintautas Zabiela // Žemaičių istorijos virsmas iš 750 metų perspektyvos, sudarė Antanas Ivinskis, Vilnius: Aidai, 2004, С. 9—55.
  • Lietuvos miestų ir miestelių pirmųjų paminėjimų datos // Lietuvos lokalinių tyrimų padėtis: mokslinių straipsnių rinkinys, Vilnius: Vilniaus pedagoginio universiteto l-kla, 2005, С. 137—142.
  • Aukštaitija XIII—XV amžiuje // Aukštaičių tapatumo paieškos: straipsnių rinkinys, Kaunas: Žiemgalos leidykla, 2006, С. 27—43.
  • Ar Lietuvai reikalinga Respublikos diena? // Parlamento studijos, 2006, № 6, С. 175—177.
  • Lietuvos politiniai santykiai su Vakarų Europa XIII—XV a. // Kultūros barai, 2006, № 10 (503), С. 66—73.

Артыкулы ў энцыклапедыях

[правіць | правіць зыходнік]
  • Deltuva // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2003, т. 4, С. 599.
  • Embutės pilis // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 5, С. 491.
  • Galialaukių mūšis // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 6, С. 355—356.
  • Gaudemunda // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 6, С. 455.
  • Gedimino pilis 1 // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 6, С. 478.
  • Gerasim // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 6, С. 592.
  • Gineika // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 6, С. 669.
  • Girstutis // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 6, С. 707.
  • Gotartas // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2005, т. 7, С. 19 (суаўтар — Algirdas Matulevičius).
  • Gotteswerder (Gotesverderis) // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2005, т. 7, С. 29.
  • Jurgenburg (Jurgenburgas) // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2006, т. 9, С. 51.
  • Авіжоніс Канстанцінас // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя ў двух тамах, Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005, т. 1, С. 200.
  • Ашэрадэнская бітва 1279 // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя ў двух тамах, Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005, т. 1, С. 269—270.
  • Буквар // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя ў двух тамах, Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005, т. 1, с. 254—355 (суаўтар — Георгій Галенчанка).
  • Варута // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя ў двух тамах, Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005, т. 1, С. 390.
  • Jogaila // The Crusades: An Encyclopedia / ed. Alan V. Murray, Santa Barbara; Denver; Oxford: ABC-CLIO, 2006, т. 2, С. 685—686.
  • Mindaugas (d. 1263) // The Crusades: An Encyclopedia / ed. Alan V. Murray, Santa Barbara; Denver; Oxford: ABC-CLIO, 2006, т. 3, С. 830—831.
  • Vytautas (d. 1430) // The Crusades: An Encyclopedia / ed. Alan V. Murray, Santa Barbara; Denver; Oxford: ABC-CLIO, 2006, т. 4, С. 1237—1238.
  • Медніцкая бітва 1320 // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя ў двух тамах, Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2006, т. 2, С. 283.
  • Baranauskas Jonas // Kupiškėnų enciklopedija, Vilnius, 2006, т. 1, С. 159—160 (суаўтары — Linas Vidugiris, Vidmantas Jankauskas).
  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  3. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  4. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  5. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  6. Tomas Baranauskas: Litvinistams svarbiausia turėti gražią istoriją, kuri galėtų sutelkti tautą (літ.). Bernardinai.lt (29 верасня 2012).
  7. Грамадскія дзеячы Літвы просяць забараніць беларусам выкарыстоўваць Пагоню . Белсат (25 лютага 2025).
  8. У Літве прапануюць забараніць беларусам выкарыстоўваць “Пагоню” . Позірк (25 лютага 2025).
  • Венідзіктаў С. Аўтары PAL // КРАЙ — KRAJ № 1-2/2002.