Перайсці да зместу

Тонкая кішка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тонкі кішэчнік)
Тонкая кішка
Анатамічная лакалізацыя брушная поласць[1]
Лімфадрэнаж intestinal lymph trunk[d]
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне superior mesenteric artery[d]
Венозны адток hepatic portal vein[d]
Інервуецца vagus nerve[d]
Злучаецца з
Код NCI Thesaurus C12386
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тонкая кішка ўнутры чалавека

Тонкая кішка (англ.: Intestinum tenue) — аддзел страўнікава-кішачнага тракта чалавека, які размяшчаецца паміж страўнікам і тоўстай кішкай. У тонкай кішцы ў асноўным і праходзіць працэс стрававання. Асноўная функцыя тонкай кішкі ёсць усмоктванне пажыўных рэчываў і мінералаў з ежы[2].

Тонкая кішка у дарослага чалавека ў сярэднім дасягае некалькіх метраў. Даўжыня тонкай кішкі ў нябожчыка на 50 % даўжэй, бо пры смерці страчваецца мышачны тонус. У дыяметр тонкая кішка дасягае 2,5—3 см. Паверхня тонкай кішкі можа павялічыцца з-за сваёй асаблівай структуры, і можа скласці каля 6 метраў у даўжыню.

Тонкая кішка складаецца з трох структурных частак: дванаццаціперснай, худой і падуздышнай кішак.

Дванаццаціперсная кішка

[правіць | правіць зыходнік]

Дванаццаціперсная кішка пачынаецца пад печанню на ўзроўні 12 груднога або 1 паяснічнай пазванка, справа ад пазваночага слупа. Пачынаючыся ад страўніка, кішка ідзе злева направа і ззаду, затым паварочвае ўніз і спускаецца зьпераду да правай ныркі да ўзроўню другога або верхняга аддзела 3 паяснічнага пазванка; тут яна паварочвае налева, размяшчаючыся амаль гарызантальна і перасякаючы спераду ніжнюю полую вену, а затым ідзе на ўскос да брушной аорты, і, нарэшце, на ўзроўні цела першага або другога паяснічнага пазванка, злева ад яго, пераходзіць у худую кішку. Такім чынам, дванаццаціперсная кішка ўтварае падкову або няпоўнае колца, якое ахоплівае галоўку і збольшага цела падстраўнікавай залозы.

Пачатковы аддзел кішкі называецца верхняй часткай (лац.: Pars superior), другі аддзел — сыходнай часткай (лац.: Pars descendens), апошні аддзел — гарызантальнай або ніжняй часткай (лац.: Pars horisontalis, inferior), якая непасрэдна пераходзіць ва ўзыходную частку (лац.: Pars ascendens). Пры пераходзе верхняй часткі ў сыходную ўтвораецца верхні выгіб дванаццаціперснай кішкі (лац.: Flexura duodeni superior), пры пераходзе зыходнай часткі ў гарызантальную ўтвораецца ніжні выгіб (лац.: Flexura duodeni inferior), і, нарэшце, пры пераходзе кішкі ў худую ўтвораецца круты выгіб (лац.: Flexura duodenojejunalis).

Сярэднім аддзелам тонкай кішкі, які размяшчаецца паміж дванаццаціперснай і падуздышнай кішкамі, з’яўляецца худая кішка. У сценцы худой кішкі размяшчаюцца два пласты мышачнай тканкі, як знешні падоўжны і ўнутраны цыркулярны. Акрамя таго, гладкацягліцавыя клеткі ёсць у слізістай абалонцы кішкі. Даўжыня худой кішкі ў дарослага чалавека дасягае 0,9—1,8 метраў. У жанчын яна карацей за мужчынскія. У жывога чалавека кішка знаходзіцца ў танічнымі напружаным стане[3]. Пасля смерці яна расцягваецца і яе даўжыня можа дасягаць 2,4 метры.

Якой-небудзь выразна выяўленай анатамічнай структуры, якая падзяляла б худую і падуздышную кішкі не існуе. Аднак маюцца выразныя адрозненні паміж гэтымі двума аддзеламі тонкай кішкі, напрыклад, падуздышная мае большы дыяметр, яе сценка таўшчэй за сценку худой і яна больш багата забяспечаная сасудамі.

Падуздышная кішка

[правіць | правіць зыходнік]

Падуздышная кішка размяшчаецца ў правай ніжняй частцы брушной поласці ў правым боку падуздышнай ямкі, паміж худой кішкай і сляпой кішкай, якая з’яўляецца верхнім аддзелам тоўстай кішкі. Ад апошняй яна аддзяляецца ілеацэкальным клапанам.