Перайсці да зместу

Торвальд Стромберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Торвальд Стромберг
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзіўся 17 сакавіка 1931(1931-03-17)
Памёр 9 снежня 2010(2010-12-09)[1] (79 гадоў)
Грамадзянства
Рост 174 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ленарт Торвальд Стромберг (фінск.: Lennart Thorvald Strömberg; 17 сакавіка 1931, Кірканумі — 9 снежня 2010, Экенес) — фінскі вясляр (канаіст), алімпійскі чэмпіён і двухразовы чэмпіён свету.

Вырас у рыбацкай сям’і. У 17 гадоў, стаўшы найлепшым байдарачнікам, з-за ўзросту не быў дапушчаны фінскімі трэнерамі да буйных спаборніцтваў, аднак у 1950 годзе, калі яму было 19, прыняў удзел у чэмпіянаце свету ў Капенгагене, адразу заваяваўшы золата на дыстанцыі 10000 м у каноэ-адзіночцы. Гэтае дасягненне ён паўтарыў праз восем гадоў на чэмпіянаце свету ў Празе.

На летніх Алімпійскіх гульнях у 1952 годзе ў Хельсінкі стаў чэмпіёнам у веславанні на каноэ-адзіночцы на 10000 м і сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 1000 м. На наступных Гульнях у Мельбурне (1956) не змог паказаць высокіх вынікаў з-за праблем са здароўем.

На працягу многіх гадоў з’яўляўся старшынёй аматарскага клуба канаістаў у сваім родным горадзе, дзе ён меў уласны бізнес у сферы дызельных рухавікоў.

У 2000 годзе ён быў удастоены спецыяльнай спартыўнай узнагароды Міністэрства адукацыі Фінляндыі.

Зноскі