Трагедыя на стадыёне ў Порт-Саідзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Разня на стадыёне ў Порт-Саідзе — інцыдэнт, які адбыўся 1 лютага 2012 года ў егіпецкім горадзе Порт-Саід. Падчас футбольнага матчу паміж мясцовым клубам «Аль-Масры» і каірскай камандай «Аль-Ахлі», пры ліку 3:1 на карысць «гаспадароў» на поле нечакана выбеглі заўзятары і пачалі збіваць футбалістаў клуба, які прайграў. У масавай бойцы і піханіне на выхадзе са стадыёна загінулі сама меней 73 чалавека, не меней тысячы атрымалі раненні і калецтвы. Шматлікія пацярпелыя атрымалі нажавыя раненні.

З-за інцыдэнту футбольная федэрацыя Егіпта заявіла, што адкладае на нявызначаны тэрмін усе матчы егіпецкай прэм'ер-лігі. У Каіры ўгневаныя гэтым рашэннем заўзятары падпалілі іншы стадыён, на якім павінен быў адбыцца яшчэ адзін матч таго ж тура.

Арыштавана 47 чалавек, пошук завадатараў працягваецца. У Порт-Саід уведзены армейскія падраздзяленні. Шэраг першых асоб горада адпраўлены ў адстаўку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]