Традыцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускае традыцыйнае свята «Дзяды»

Традыцыя — павер’е ці паводзіны, якія перадаюцца ў межах групы або грамадства і маюць сімвалічнае або асаблівае значэнне з паходжаннем у мінулым. Агульныя прыклады ўключаюць у сябе святы або непрактычнае, але сацыяльна значнае адзенне (напрыклад, парыкі ў юрыстаў і ваенныя афіцэрскія шпоры), але ідэя традыцый таксама ўжыта да сацыяльных нормаў, напрыклад, прывітання. Традыцыі могуць захоўвацца і развівацца на працягу тысяч гадоў — слова «традыцыя» паходзіць ад лацінскага «tradere» або «traderer» і літаральна азначае перадаваць ці аддаваць на захоўванне. Хоць прынята лічыць, што традыцыі маюць старажытную гісторыю, многія традыцыі былі прыдуманыя з палітычнымі ці культурнымі мэтамі і выконваюцца на працягу кароткага перыяду часу. Некаторыя навукі, такія як антрапалогія і біялогія, адаптавалі тэрмін «традыцыя», вызначаючы яго больш дакладна, чым у яго звычайным выкарыстанні, з мэтай палягчэння навуковага дыскурсу.

Паняцце традыцыя ў сэнсе павагі да мінуўшчыны таксама мае месца ў палітычных і філасофскіх дыскурсах. Напрыклад, палітычная канцэпцыя традыцыяналізму заснаваная на ім, бо базуецца на розных сусветных рэлігіях, уключаючы традыцыйны каталіцызм. У мастацкіх кантэкстаў, традыцыі выкарыстоўваюцца для вызначэння карэктнага адлюстравання віду мастацтва. Напрыклад, пры выкананні традыцыйных жанраў (напрыклад традыцыйнага танцу) захаванне традыцыйных прынцыпаў складання гэтай формы мастацтва мае большае значэнне, чым уласныя перавагі выканаўцы. Такі шэраг фактараў, як індустрыялізацыя, глабалізацыя, асіміляцыя ці маргіналізацыя пэўных культурных груп, можа прывесці да страты традыцый. У адказ на гэта ў многіх краінах па ўсім свеце сёння ажыццяўляюцца спробы захавання традыцый, а людзі надаюць асаблівую ўвагу такім аспектам, як традыцыйныя мовы. Традыцыя звычайна супрацьпастаўляецца з мэтамі сучаснасці і яе варта адрозніваць ад канвенцый, законаў, норм, працэдур, правілаў і падобных канцэпцый.