Перайсці да зместу

Транссусветнае радыё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Транссусветнае радыё
Горад Керы
Краіна ЗША
Слоган Мы гаворым пра Бога
Фармат Christian radio[d]
Частата 999, 7295, 9495 кілагерц
Час вяшчання 5:00-7:00, 18:00-18:30, 19:00-20:00, 21:00-23:00
Зона вяшчання 160 краін
Дата пачатку вяшчання люты 1952
Заснавальнік Пол Фрыд
Кіраўнікі Лорэн Лібі
Сайт www.twr.fm
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Транссусветнае радыё (англ.: Trans World Radio) — найвялікшая пратэстанцкая радыёвяшчальная сетка ў свеце[1]. Праграмы Транссусветнага радыё гучаць на больш за 200 мовах у 160 краінах.

У 1954 годзе[2] з Танжэра, горада ў Марока, пачалі транслявацца першыя хрысціянскія перадачы. У 1959 годзе з-за нацыяналізацыі радыёстанцыі ісламскім урадам вяшчанне спынілася, і з пачатку 1960-х гадоў працягнулася на хвалях Радыё Монтэ-Карла, перамовы з якім Пол Фрыд, заснавальнік радыё, вёў з 1957 года. Радыё перамясцілася ў Манака.

З 1990 года[3] радыё пачало вяшчаць у Расіі і СНД. У 1991 годзе з прапаведнікаў розных цэркваў Беларусі быў створаны ўстаноўчы камітэт, пазней названы Беларускай рэдакцыяй Транссусветнага Радыё. Рэдакцыя была зарэгістравана ў дзяржаўных установах Рэспублікі Беларусь у сакавіку 1992 года і стала першым афіцыйным сродкам масавай інфармацыі Транссусветнага радыё на тэрыторыі краін СНД.

Зноскі