Траскун амурскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Траскун амурскі
Syringa amurensis 1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Syringa reticulata amurensis

Сінонімы
  • Syringa amurensis
  • Ligustrina amurensis Rupr.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  522291
IPNI  611088-1

Траскун амурскі[3] (Syringa reticulata amurensis, або Syrínga amurénsis) — падвід віду Syringa reticulata роду Бэз (Syringa) сямейства Маслінавыя (Oleaceae).

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма траскуна амурскага — Маньчжурыя, Прыморскі і Хабараўскі краі, Амурская вобласць, Кітай, паўвостраў Карэя. Расце ў змешаных нізінных лясах і хмызняковых зарасніках, радзей на лясістых схілах. У горы падымаецца да 600 м над узроўнем мора.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва да 10 м, радзей 12-15 м вышынёй і 20-30 см дыяметрам, радзей мнагаствольны лістападны куст .

Кара цёмна-шэрая або бурая, з добра прыкметнымі белымі папярочнымі чачавічкамі. Маладыя парасткі чырвона-бурыя.

Лісце 5-11 см даўжынёй, зялёнае, эліпсападобна-сэрцападобнае падобнае з лісцем бэзу звычайнага (Syringa vulgaris).

Суквецці буйныя шырокамяцёлкавыя да 20-25 см даўжынёй і да 20 см у дыяметры. Кветкі белыя або злёгку крэмавыя, дробныя 5-6 мм у дыяметры, з моцным пахам. Цвіце ў канцы чэрвеня — ліпені. Цвіценне доўжыцца 2 тыдні. Адзін з найбольш марозаўстойлівых і засухаўстойлівых бэзаў. Добра пераносіць гарадскія ўмовы. Размнажаецца насеннем і зялёнымі тронкамі. Першыя два гады расце павольна.

Драўніна белая, цвёрдая і цяжкая.

Жыве да 90-100 гадоў. У культуры з 1855 года.

Расліна атрымала народную назву «траскун» за тое, што сырыя дровы гараць з моцным трэскам, раскідваючы іскры і вуглі на некалькі метраў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ligustrina amurensis Rupr.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]